Беларускае слоўка

08 Янв 2014 14:00

Автор:

Значэнне слова «прынáмсі»

Вельмі часта кожнаму з нас падчас гутаркі даводзіцца выкарыстоўваць словы, якія не называюць прадметы, працэсы, дзеянні, прыметы, а выражаюць нашы адносіны да іх, даюць эмацыянальную ці лагічную ацэнку сказанаму. Напрыклад, каб выразіць сваю ўпэўненасць, мы выкарыстаем словы безумоўна, бясспрэчна, вядома (Беларуская мова, бясспрэчна, пявучая мова свету). Калі ў чымсьці няўпэўнены, то абавязкова ўключым у сказ словы мабыць, мусіць, магчыма, відаць (Толькi ў лютым, магчыма, снегу будзе многа). Такія слоўкі прынята называць пабочнымі. Яны быццам стаяць збоку ад тых, што маюць лексічнае значэнне, і акрамя ацэначнай характарыстыкі надаюць выказванню пявучасць, мілагучнасць, мяккасць.

Менавіта такім з’яўляецца і слоўка прынамсі – гэта значыць ва ўсякім разе. Пры перакладзе на рускую мову яно гучыць так: по крайней мере, в частности. Складальнікі «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» лічаць, што ўтварыцца яно магло ад слоў пры нáйменей, запазычанага з польскай мовы przynajmniej (па меншай меры), што, як і ўкраінскае принаймні, з’яўляецца калькай з нямецкай мовы – am mindesten.

Вось некалькі прыкладаў, дзе функцыянуе гэтае прыгожае наскае слоўка, якое сваім гучаннем заўжды лашчыць слых знаўцаў мовы, а ў небеларусаў выклікае пачуццё захаплення і абавязковае пытанне: «Што такое прынамсі»?

Салдат зычным голасам закрычаў да камандзіра батальёна так, быццам быў, прынамсі, палкоўнікам (А. Карпюк).

Некаторыя спецыялісты лічаць беларускамоўную рэкламу больш запамінальнай – прынамсі, яна выбіваецца з татальнай масы рускамоўнай.

Шаноўны дружа! Мы рады вітаць цябе на нашым сайце. Спадзяёмся, што табе ён будзе карысным ці, прынамсі, ты знойдзеш тут штось цікавае для сябе.

Усім вернікам касцёл наказвае спавядацца прынамсі раз у год.

 

Вядучы рубрыкi Уладзiмiр Кулiковiч, кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкiх тэхналогiй БДТУ

ТЕГИ: мова
Комментарии к статье
Добавить комментарий

florens

А крутые у вас новости!!!!!!!!! вот никак не знала, что этот текст подходит для «ленты НОВОСТЕЙ». может, обратно на журфак? или хоть книги по журналистике почитайте, чтоб знать, что такое новость

Captain

Чаму ж? Гэта НАВІНА, ў беларусі нехта вымаўвіў нават цэлае беларускае слова, ды яшчэ патлумачыў для беларусаў што яно значыць.

sanek

Вы сами то на журфаке были? По мне так, хоть здесь можно с родным языком хоть как-то познакомиться. Так что побольше таких «новостей»!

zlnsk

не понял? какая лента? а значения белорусских слов нормальная тема. А где еще слова?