Рашэнне от 19 лютага 2014 года № 398 28-й сесіі Савета 26-га склікання

26 Мар 2014 09:29

Автор:

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:

1.1. праектуемай вуліцы № 2 ад вуліцы Янкі Брыля да праектуемай вуліцы № 4 — «вуліца Астрожскіх» («улица Острожских»);

1.2. праектуемай вуліцы № 3 ад вуліцы Гурскага да праектуемай вуліцы № 4 — «вуліца Тышкевічаў» («улица Тышкевичей»).

2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Савета В.В. Панасюк

Комментарии к статье
Добавить комментарий