Рашэнне ад 5 жніўня 2014 года № 45 4-й сесіі Савета 27-га склікання

26 Авг 2014 07:26

Автор:

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г.Мінска:

1.1. праектуемай вуліцы № 7 у межах вуліц Шаранговіча, Гарэцкага, Рафіева — «вуліца Ма́ршала Ло́́сіка» («улица Ма́ршала Ло́сика»);

1.2. праезду ад вуліцы Макаёнка да вуліцы Філімонава — «вуліца Малако́віч» («улица Малако́вич»);

1.3. праектуемай вуліцы пад будаўнічымі нумарамі 6 — 20 ў межах вуліц Люцынская, Масюкоўшчына — «вуліца Стру́гаўская» («улица Стру́говская»);

1.4. праектуемай вуліцы пад будаўнічымі нумарамі 32 — 43 ў межах вуліц Люцынская, Масюкоўшчына — «вуліца Ка́чынская» («улица Ка́чинская»).

2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Савета В.В. Панасюк

 

Комментарии к статье
Добавить комментарий