9-й пазачарговай сесіі Савета 27-га склікання РАШЭННЕ ад 9 лютага 2015 года № 99

15 Апр 2015 10:47

Аб прысваенні наймення набярэжнай ракі Свіслач

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Набярэжнай ракі Свіслач ад пешаходнага маста на востраў Мужнасці і Смутку да пешаходнага маста — прымыкання вуліцы Мельнікайтэ да праспекта Пераможцаў прысвоіць найменне «набярэжная Вóінаў-інтэрнацыяналі́стаў» («набережная Вóинов-интернационали́стов»).

2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) у газеце «Минский курьер».

3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Савета     В.В. Панасюк

 

Комментарии к статье
Добавить комментарий