Католікі святкуюць Вялікдзень 27 сакавіка: расклад набажэнстваў у Мінску

26 Мар 2016 15:00

Автор:

Католікі і пратэстанты ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, 27 сакавіка святкуюць Вялікдзень – свята ў памяць пра ўваскрасенне Хрыста.

Як распавёў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» часова выконваючы абавязкі прэс-сакратара Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Юрый Санько, пасхальная вігілія з трансляцыяй на тэлеканале «Беларусь 1» пачнецца ў 21.45 з мінскага архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі.

Прапануем вашай увазе расклад набажэнстваў у парафіях Мінска.

 


Архікатэдральная парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі

Вялікая субота: святая Імша ў 21.45 (з трансляцыяй на тэлеканале «Беларусь 1»). У гэты дзень з 8.00 да 18.00 кожныя паўгадзіны будуць асвячацца велікодныя стравы. У 9.00 асвячэнне страў здзейсніць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Вялікдзень: святая Імша ў 7.00 (рэзурэкцыйная), 11.30, 13.00, 18.30.

Велікодны панядзелак: святая Імша ў 7.15 (з трансляцыяй на Першым канале Беларускага радыё), 8.00, 12.00, 18.30.

 


 

Парафія Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка)

Вялікая субота: святая Імша ў 20.30.

Вялікдзень: святая Імша ў 7.00 (рэзурэкцыйная), 10.00.

 


 

Парафія Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы

Вялікая субота: святая Імша ў 21.00.

Вялікдзень: святая Імша ў 7.00 (рэзурэкцыйная), 9.00, 11.00, 17.00.

 


 

Парафія Свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)

Вялікая субота: святая Імша ў 20.00.

Вялікдзень: святая Імша ў 7.30 (рэзурэкцыйная), 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00.


 

Парафія Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя)

Вялікая субота: святая Імша ў 21.00.

Вялікдзень: святая Імша ў 7.00 (рэзурэкцыйная), 10.00, 14.00, 18.00.

Велікодны панядзелак: святая Імша ў 10.00, 19.00.

 


 

Парафія Божага Цела

Вялікая субота: святая Імша ў 20.00, асвячэнне велікодных страў з 10.00 да 18.30 (кожныя паўгадзіны).

Вялікдзень: святая Імша ў 7.00 (рэзурэкцыйная), 9.00, 12.00, 19.00.


 

Парафія Святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына)

Вялікая субота: святая Імша ў 21.00, пасля Імшы – начное чуванне. У гэты дзень асвячэнне велікодных страў у парафіі будзе праходзіць кожную гадзіну з 10.00 да 18.00 (у 10.00 асвячэнне страў здзейсніць Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч).

Вялікдзень: святая Імша ў 6.00 (рэзурэкцыйная), 10.30, 12.00.


 

Парафія Свв. апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно

Вялікая субота: 10.00–12.00 і 15.00–21.30 – адарацыя, кожную гадзіну – асвячэнне велікодных страў. 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці, святая Імша ў 22.00.

Вялікдзень: святая Імша ў 11.00, 18.00.


 

Парафія Св. Яна Хрысціцеля (Серабранка)

Вялікая субота: 8.30–19.00 – адарацыя, асвячэнне велікодных страў, 13.45 – святочнае наведванне парафіі дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскім Юрыем Касабуцкім, 19.00 – Навэнна да Божай Міласэрнасці, святая Імша ў 20.00, пасля – адарацыя пра гробе Пана ўсю ноч.

Вялікдзень: святая Імша ў 6.30 (рэзурэкцыйная), 10.00 (дзіцячая), 12.00, 13.30 (моладзевая).

Велікодны панядзелак: святая Імша ў 07.00, 11.00, 19.00.

Комментарии к статье
Добавить комментарий