Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска

25 Окт 2016 16:54 Комментариев нет

Автор:

Минск-Новости

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:
1.1. праектуемай вуліцы № 8 у межах вуліцы Зарэчнай і завулка Малы Трасцянец прысвоіць найменне «вуліца Стáйкаўская» (на беларускай мове) — «улица Стáйковская» (на рускай мове);
1.2. праектуемай вуліцы № 3 у раёне вуліцы Выгоцкага прысвоіць імя заслужанага дзеяча культуры БССР, педагога Паўліны Мядзёлкі і надалей называць яе «вуліца Паўліны Мядзёл­кі» (на беларускай мове) — «улица Павлины Медёлки» (на рускай мове);
1.3. праектуемай вуліцы № 2 у межах праспекта Пераможцаў, вуліцы Арлоўскай прысвоіць найменне «вуліца Рэспублікáнская» (на беларускай мове) — «улица Республикáнская» (на рускай мове);
1.4. праектуемай вуліцы № 8 у межах вуліц Ратамскай, Камайскай, Княгінінскай, Ржавецкай прысвоіць найменне «завулак Рáтамскі 1-ы» (на беларускай мове) — «переулок Рáтомский 1-й» (на рускай мове);
1.5. праектуемай вуліцы № 9 у межах вуліц Ратамскай, Камайскай, Княгінінскай, Ржавецкай прысвоіць найменне «завулак Рáтамскі 2-і» (на беларускай мове) — «переулок Рáтомский 2-й» (на рускай мове);
1.6. праектуемаму завулку № 6 у межах вуліц Ратамскай, Камайскай, Княгінінскай, Ржавецкай прысвоіць найменне «завулак Княгінінскі» (на беларускай мове) — «переулок Княгининский» (на рускай мове);
1.7. праектуемаму праезду № 3 у раёне вуліцы Масюкоўшчына прысвоіць найменне «вуліца Крыжоўская» (на беларускай мове) — «улица Крыжовская» (на рускай мове);
1.8. праектуемаму праезду № 6 у раёне вуліцы Масюкоўшчына прысвоіць найменне «вуліца Ждановіцкая» (на беларускай мове) — «улица Ждановичская» (на рускай мове);
1.9. праектуемай вуліцы № 1 у межах вуліц Міхалова, Алібегава прысвоіць найменне ў гонар знакамітага беларускага рода Ельскіх і надалей называць яе «вуліца Ельскіх» (на беларускай мове) — «улица Ельских» (на рускай мове);
1.10. праектуемай вуліцы № 3 у раёне вуліц Міхалова, Алібегава прысвоіць найменне «вуліца Міхалóўская» (на беларускай мове) — «улица Михалóвская» (на рускай мове);
1.11. скверу ў межах вуліц Іосіфа Гашкевіча, Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Лучыны прысвоіць найменне «сквер Вілкаўшчына» (на беларускай мове) — «сквер Вилковщина» (на рускай мове).
2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».
3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня
Савета В.В. Панасюк

Комментарии к статье
Добавить комментарий