«Бесконечно работаю и читаю книжки». Как проводят лето минские студенты

Студенчество — то время, когда летом еще есть каникулы, но свободного времени уже намного меньше. Корреспондент агентства «Минск-Новости» узнал у минских студентов, чем они занимаются этим летом и как отдыхают.

Дар’я

— Маё лета пачалося, як і ўва ўсіх студэнтаў, з сесіі, але яна была амаль уся дыстанцыйная, таму праходзіла вельмі лёгка, я яе нават не заўважыла. У вольны час ад падрыхтоўкі да экзаменаў я займалася на курсах па SMM і дызайну.

На той час была дома. Я жыву ў вёсцы, і вельмі крута ўначы назіраць за зоркамі. Люблю паліваць раслінкі, кветачкі, агародніну, вельмі радавалася, калі ў чэрвені з’явіўся ўраджай.

Недзе напрыканцы чэрвеня я вырашыла з аднагрупнікамі з’ездзіць у паход у Вілейку: выехала з вёскі ў Мінск, каб пазней да іх пад’ехаць, а апынулася так, што яны спужаліся моцнага дажджу і прыехалі назад у горад. І атрымалася, што я проста так прыехала ў Мінск за 10 дзён да экзамену. Не хацелася ездзіць туды-сюды, таму я засталася, гуляла с сяброўкай, праходзіла курсы. Пазнаёмілася з класным чалавекам, які зараз побач са мной, і вельмі рада, што ўсё так атрымалася, такая цудоўная выпадковасць.

За час, пакуль я была ў Мінску, мы з сяброўкай з’ездзілі ў падарожжа на адзін дзень аўтаспынам у Мірскі замак, потым па розных вёсачках, там былі прыгожыя касцёлы і царква, а скончылі сваю паездку на возеры Свіцязь — яно неверагодна прыгожае, цалкам празрыстае, і вада вельмі цёплая, хаця было хмарна і збіраўся дождж.

Потым я пачала рыхтавацца да вочнага экзамену, нарэшце яго здала, і адчувалася такая свабода! Схадзіла ў Купалаўскі тэатр і была вельмі гэтаму рада, бо так сядзела б у вёсцы і нічога не адбывалася б.

Потым прыйшоў час высяляцца з інтэрнату, мы з сяброўкамі раз’ехаліся і сумавалі. Але зараз, пасля двух тыдняў дома з працай і курсамі, мяне паклікалі з’ездзіць на возера, і хутка паеду ў падарожжа на два дні. Я вельмі давольная, бо люблю рух, і чатыры месяцы дома на самаізаляцыі былі вельмі цяжкімі.

Нядаўна мая сяброўка прыехала да мяне з Мінску, каб мы з ёй разам не проста заліпалі ў Iнтэрнэце, а разам рабілі нешта карыснае, працавалі. Далей у мяне на лета планы кудысьці з’ездзіць па Беларусі, бо я вельмі люблю падарожнічаць.

Полина

— Я бесконечно работаю и читаю книжки.

В начале лета устроилась работать журналисткой, и так получилось, что моя занятость наложилась на различные проекты — от них я отказываться не хочу, от работы тем более, — и все это нужно как-то вытягивать. Плюс студенческая практика, и все вместе дается сложно, помогают только книжки, чтобы хоть как-то разгрузить мозг.

Практика проходит напряженно, потому что очень много посторонней занятости — выходит так, что я занята всю неделю, и даже нет выходных.

А еще я очень грущу, что не получается никуда поехать, и не понятно, что будет в августе — можно ли будет выехать из страны.

Маша

— Напрыканцы траўня я пачала працаваць, і лета ў мяне цалкам працоўнае.

У чэрвені была сесія, і прыходзілася ўсё гэта неяк сумяшчаць — асноўнай маёй задачай было працаваць і здаць сесію, а напрыканцы чэрвеня трэба было выселіцца з інтэрната, што было таксама нялёгка.

З лiпеня засталася праца, то бок тут нічога не змянілася, але пачала ўдзелічаць у розных імпрэзах і грамадскіх мерапрыемствах. А так — прачынаюся, працую альбо з дому, альбо еду ў Мінск, катаюся на ровары, калі ёсць час. Спрабавала сабе зрабіць звычку і бегаць — у выніку я займалася 11 дзён, на большае не хапіла.

Жыццё трохі сумнае, калі ёсць праца, але ў той жа час, калі б не было працы, трэба было б прыдумляць актыўнасці самой. Шкада, што пакуль нікуды ў вандроўкі не ездзіла, нават па Беларусі, але гэта планую на жнівень.

Миша

— Основную часть времени занимает военная кафедра: хожу каждый день на сборы. Из-за этого приходится вставать шесть дней в неделю в шесть утра и ехать к 7:30 на построение. А после — четыре пары пытки скукой. В выходные обычно получается выбраться к бабушке в деревню или с друзьями на озеро с ночевкой, там уже отдыхаю.

После пар занимаюсь проектами для европейской студенческой организации, большинство из них сейчас онлайн из-за пандемии. Некоторые делаю с белорусами, остальные — с участием иностранных студентов. В большинстве своем проекты и мероприятия развлекательные, некоторые для личностного роста. Сейчас пытаюсь соединить группы из Москвы, Анкары и Швейцарии, чтобы они вместе провели онлайн-ивент, познакомились друг с другом и узнали что-то новое. Они все это делают сами, я просто координирую и помогаю.

Еще сейчас у кошки проблемы с зубами, постоянно вожу ее к ветеринару, проверяем, как она. Хочется бегать по вечерам, но сил совсем не хватает.

Ангеліна

— Лета я праводжу дома, у горадзе Баранавічы. Пакуль маці на працы, сяджу з малодшай сястрой. Прымушаю дзіцё не адпачываць, а чытаць кніжкі на лета. У яе школьным спісе літаратуры, канешне, не было ніводнай кнігі на беларускай мове, але ёй далі пару кніг на беларускай у бібліятэцы, і яна іх вельмі ахвотна чытае, хаця раней, як толькі іх бачыла, адразу пачынала ныць.

Таксама маю анлайн-курсы, на якія насамрэч прыходзіцца выдзяляць дастаткова шмат часу. Гэта курсы польскай мовы — такі класічны занятак для беларусаў, вучыць польскую.

Але вольнага часу ўсё роўна значна больш, чым раней, таму не губляю магчымасці займацца тым, што мне падабаецца: вышываю і чытаю, учора вось дачытала «Мае дзевяностыя» Альгерда Бахарэвіча. Увогуле вельмі люблю Бахарэвіча, ён цікава піша, і ў прынцыпе ўсе ягоныя кнігі напоўненыя прагаю да свабоды, і многія цытаты настолькі цудоўныя, што я проста сядзела з алоўкам і падкрэслівала выразы. Маю права, бо кніжка мая — падаравалі сяброўкі на народзіны.

Некалькі разоў за лета ездзіла ў Мінск, апошні раз з сяброўкай наведалі галерэю «Арт-Беларусь». У планах яшчэ адпачыць дзесьці на возеры, канешне ж, але пакуль надвор’е не дазваляе.

Яшчэ я спякла хлеб! Увесь свет пёк яго, пакуль быў каранцін, але я толькі зараз дабралася, спякла свой першы ў жыцці хлеб і была вельмі гэтым задаволена.

Подготовила Алина Болбас

Смотрите также:

Подписаться

Подписывайтесь на канал MINSKNEWS в YouTube

Читайте нас в Google News

ТОП-3 О МИНСКЕ