Чым карысная сумесная праца «дзіцячых» і «дарослых» дактароў

У бе­ла­рус­кіх мяс­тэч­ках, да­рэ­чы, на­ват не паў­стае пы­тан­не па­дзя­лен­ня на ста­лых і дзя­цей, бо там час­цей за ўсё ад­на па­лі­клі­ні­ка на ўвесь ра­ён. У ста­лі­цы, між ін­шым, ін­тэ­гра­ва­ных уста­ноў ахо­вы зда­роўя ча­ты­ры: 4-я, 10-я, 36-я і 37-я па­лі­клі­ні­кі. Аб гэтым расказвае карэспандэнт «Звязды«.

Ка­рыс­ныя су­мес­ныя па­лі­клі­ні­кі перш за ўсё тым, што «18-га­до­выя дзе­ці», якія пе­ра­хо­дзяць ад пе­ды­ят­ра да тэ­ра­пеў­та, псі­ха­ла­гіч­на ляг­чэй адап­ту­юц­ца да «да­рос­ла­га» ля­чэн­ня. Яны з ма­лен­ства пры­вы­ка­юць і да бу­дын­ка, і да су­пра­цоў­ні­каў.

— Акра­мя пе­ды­ят­ра, ас­тат­нія ўра­чы ў дзя­цей ад­ра­зу тыя ж, што і ў да­рос­лых. Гэ­та зме­ша­нае ад­дзя­лен­не ме­ды­цын­скай рэ­абі­лі­та­цыі, ку­ды дзет­кі на фі­зі­яп­ра­цэду­ры хо­дзяць ра­зам з да­рос­лы­мі па­цы­ен­та­мі. Ад­ны і тыя ж спе­цы­я­ліс­ты ла­ба­ра­то­рыі, дзе ма­лыя зда­юць ана­лі­зы, — ка­жа На­тал­ля МЫС­ЛІЎ­ЧЫК, га­лоў­ны ўрач 36-й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі. — Ота­ла­рын­го­ла­гі, траў­ма­то­ла­гі, хі­рур­гі ў нас так­са­ма вя­дуць зме­ша­ны пры­ём. Дзе­ці ў чар­зе ра­зам з да­рос­лы­мі ся­дзяць і да іх, і ў ка­бі­не­ты на ўльтра­гу­ка­вую ды­яг­нос­ты­ку. Ім не трэ­ба адап­та­вац­ца да но­вых ка­лі­до­раў і тва­раў. Да та­го ж, той жа хі­рург у дзі­ця­чай па­лі­клі­ні­цы, як пра­ві­ла, пра­цуе толь­кі ў ад­ну зме­ну. Ка­лі ў яе не па­спеў — пры­хо­дзіц­ца звяр­тац­ца ў спе­цы­я­лі­за­ва­ны цэнтр. А ў ін­тэ­гра­ва­най ме­ду­ста­но­ве ўра­чы на мес­цы ўвесь дзень.

Вель­мі важ­ны плюс, на дум­ку га­лоў­на­га ўра­ча, на­яў­насць траў­ма­то­ла­га, яко­га звы­чай­на ня­ма ў дзі­ця­чых па­лі­клі­ні­ках. Ка­лі неш­та зда­ра­ец­ца, ма­лых пры­хо­дзіц­ца ва­зіць у спе­цы­я­лі­за­ва­ныя цэнт­ры і там жа на­зі­рац­ца. А ў ін­тэ­гра­ва­най па­лі­клі­ні­цы гэ­ты спе­цы­я­ліст на мес­цы на пра­ця­гу ра­бо­ча­га дня. Да та­го ж, вый­шаў ад яго — і пай­шоў на па­трэб­ныя фі­зія­п­ра­цэ­ду­ры на ін­шы па­верх. А не так, што ў ад­ным кан­цы го­ра­да пра­цэ­ду­ры атрым­лі­ва­еш, а ў ін­шым — ва ўра­ча на­зі­ра­еш­ся.

Яшчэ адзін ста­ноў­чы мо­мант — су­мес­нае на­ву­чан­не ўра­чоў і па­шы­рэн­не сфе­ры іх ве­даў на прак­тыч­ных пры­кла­дах.

— У нас і пе­ды­ят­ры, і ста­ма­то­ла­гі, і тэ­ра­пеў­ты, і спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ўра­чы хо­дзяць на ад­ны вы­твор­чыя на­ра­ды. Сі­ту­а­цыі, якія мы раз­бі­ра­ем, і спе­цы­я­лі­за­ва­ныя лек­цыі, якія на­вед­ва­ем, аказ­ва­юц­ца ці­ка­вы­мі і для дак­та­роў ін­шых спе­цы­яль­нас­цяў з па­зі­цыі жыц­цё­вай прак­ты­кі, — упэў­не­на На­тал­ля Мыс­ліў­чык. — Урач па­ві­нен гля­дзець кры­ху шы­рэй за ме­жы сва­ёй спе­цы­я­лі­за­цыі, та­ды ў яго лепш атрым­лі­ва­ец­ца і ўсё ас­тат­няе, ён ду­мае. Гэ­та важ­на яшчэ і та­му, што тая ж ар­тэ­рыя­льная гі­пер­тэн­зія ма­ла­дзее. Ін­фаркт мі­я­кар­да зда­ра­ец­ца, на жаль, і ў 15-га­до­вых.

Пра­ца «дзі­ця­чых» і «да­рос­лых» дак­та­роў по­бач у ад­ной па­лі­клі­ні­цы да­па­ма­гае на­ват вы­крыць праб­лем­ныя са­цы­яль­на-не­бяс­печ­ныя мо­ман­ты ў сям’і. На­прык­лад, неш­та па­да­зро­нае ад­нос­на дзі­ця­ці за­ўва­жыць тэ­ра­пеўт, яко­га вы­клі­ка­лі да да­рос­ла­га. Або на пры­ём да гі­не­ко­ла­га прый­дзе не­цвя­ро­зая ця­жар­ная, зда­ра­ец­ца і та­кое, уз­ды­хае ўрач. Гэ­тая ін­фар­ма­цыя ад­ра­зу пе­рад­аец­ца пе­ды­ят­ру па тэ­ле­фо­не, без доў­га­га афарм­лен­ня па­пер і фар­маль­ных пра­цэ­дур. Та­кі чы­нам на­ладж­ва­ец­ца цес­ная су­вязь па­між ура­ча­мі роз­ных спе­цы­яль­нас­цяў.

Так што, пэў­на, не трэ­ба спя­шац­ца ад­ра­зу ла­яць тое, што на пер­шы по­гляд ня­зруч­на.

Самое читаемое