Галстуки, имена, книги: что хранят потомки классиков белорусской литературы
Добавить в основные
источники Google

Якія традыцыі класікаў беларускай літаратуры перадаюцца ў іх сем’ях з пакалення ў пакаленне, даведалася карэспандэнт агенцтва «Мiнск-Навiны».
Жыццё без масак

Iван Шамякiн з дачкой Таццянай i ўнучкай Машай
— Іван Шамякін пісаў заўсёды пра тое, што добра ведаў. Шмат збіраў матэрыялаў, гаварыў з людзьмі. А часам і ўласны досвед меў пра тыя ці іншыя бакі жыцця. Скажам, пераканаўчыя вобразы кіраўнікоў выпісваў, бо і сам займаў кіруючыя пасады. Дарэчы, і ўрбаністыка была яму зусім не чужой сферай: да таго як стаць пісьменнікам, скончыў тэхнікум у галіне будаўніцтва. Ствараў пранікнёныя вобразы бацькоў, бо сам выхаваў чацвярых дзяцей і быў вельмі добрым бацькам і дзядулем. Ёсць у яго нават дзіцячая кніга, — успамінае ўнучка пісьменніка — кандыдат філалагічных навук, пісьменніца, літаратуразнаўца Марыя Шамякіна.
Па яе словах, сямейныя традыцыі і пэўныя звычкі, перанятыя дзецьмі і ўнукамі, закладаліся найперш бабуляй. У першую чаргу гэта своеасаблівая народная культура працы і адпачынку. Напрыклад, у будні не варта сядзець без працы, трэба выкарыстоўваць магчымасць зрабіць нешта карыснае.
— У той жа час мая бабуля і яе старэйшая сястра Вольга Філатаўна, якая дапамагала ёй выхоўваць і дзяцей, і ўнукаў, засцерагалі выконваць цяжкую працу ў нядзелю і асобныя іншыя дні, якія мелі незвычайныя цікавыя назвы, што ў дзяцінстве мяне добра інтрыгавала (Спас, Грамніцы, Уздзвіжанне, Стрэчанне і г. д.). Як пасля высветлілася, гэта былі рэлігійныя святы. Прытым што сям’я ў нас была, шчыра кажучы, атэістычная. Але нейкія рэчы бабуля лічыла проста рацыянальнымі, — расказвае ўнучка пісьменніка.
Дзядуля Марыі быў чалавекам, так бы мовіць, інтэлектуальных захапленняў — сусветная літаратура, палітыка. Ён нічога не калекцыяніраваў, але вельмі любіў гальштукі.
— У яго склалася такая «ненаўмысная» калекцыя з гальштукаў розных гадоў, якая адлюстроўвала пэўныя зрухі мужчынскай моды: то тонкія, то шырокія, даўжэйшыя і карацейшыя, яркія ці амаль у колер кашулі ці пінжака, — дадае суразмоўца.
Родныя, сябры і калегі памятаюць І. Шамякіна выключна незласлівым, мяккім і чуллівым, нават трохі сентыментальным чалавекам з добрым пачуццём гумару.
Імёны і прозвішчы ў спадчыну

Якуб Колас з унукамi
Пра цудоўныя сямейныя традыцыі расказвае праўнучка народнага паэта, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч.
— У нашай сям’і ў спадчыну перадаюцца імёны і прозвішчы. Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, малодшы сын Якуба Коласа, свайго сына назваў Канстанцінам — у гонар знакамітага бацькі. Дарэчы, Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, поўны цёзка Якуба Коласа, працуе выкладчыкам беларускай мовы ў БНТУ. Мая малодшая дачка, Наталля, таксама атрымала імя ў спадчыну — ад маёй бабулі Наталлі Іванаўны Міцкевіч, малодшай дачкі дзіцячага пісьменніка Янкі Маўра, — гаворыць яна.
Малодшага сына, Мiхася, Я. Колас назваў у гонар свайго бацькі. А ўнучку — у гонар сваёй жонкі Марыі Дзмітрыеўны.
Прафесія аб’ядноўвае пакаленні
— Усе ведаюць Якуба Коласа і Янку Маўра як таленавітых пісьменнікаў, але яны былі яшчэ і выдатнымі настаўнікамі. Колас выкладаў беларускую мову, а Маўр — геаграфію і гісторыю, — адзначае В. Міцкевіч. — У кожным пакаленні нашай сям’і ёсць настаўнік. Ганаруся тым, што некалі два з паловай гады ў Белдзяржуніверсітэце працаваў і мой прадзед Якуб Колас.

Нашчадкi Якуба Коласа i Янкi Маўра
Любіць, шанаваць і папулярызаваць
Па словах В. Міцкевіч, усе памятныя даты і дні нараджэнні спадчыннікаў Я. Коласа заўсёды адзначаюцца ў сям’і, таксама як і ў розных установах. Сёлета споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння дзядулі — М. Міцкевіча, вядомага навукоўца ў галіне апрацоўкі металаў.
— На сталічных Вайсковых могілках ушанаваны сярэдні сын Якуба Коласа, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У дзень яго народзінаў, 1 мая, мы прыносім кветкі да памятнай дошкі, заўсёды згадваем мужнага юнака ў цёплым сямейным коле, — адзначае суразмоўца.
Асобным кірункам з’яўляецца выданне новых кніг аб жыцці і творчасці пісьменнікаў.
— У мінулым годзе пабачыў свет у выдавецтве «Беларусь» зборнік апавяданняў Янкі Маўра «Завошта?». У 2022-м была выдадзена кніга «Табой я жыў, табой жыву» пра жонку Якуба Коласа, — расказвае праўнучка пiсьменнiка. — З вялікай радасцю і задавальненнем прэзентую кніжныя навінкі ў школах, бібліятэках, музеях.
«Нельзя искру Божью отвергать»

Иван Мележ с дочерью Ларисой
Представитель творческой династии в трех поколениях художник Иван Семилетов родился спустя четыре года после смерти деда — писателя, драматурга, публициста Ивана Мележа. Истории моего собеседника — это рассказы матери и бабушки, а также воспоминания соседей по даче.
— В нашей семье родственники всегда относились друг к другу с уважением и доброжелательностью. Дедушка часто устраивал встречи в своем рабочем кабинете, который называл библиотекой. В нем было около 10 тыс. книг! Я все детство провел в этой комнате. Наша библиотека — сокровищница: Иван Мележ каждую книгу внимательно выбирал. В ней — собрания сочинений мэтров белорусской и зарубежной литературы: Нила Гилевича, Петра Бровки, Ивана Шамякина, Льва Толстого, Александра Пушкина, книги на иностранном языке — Франц Кафка в оригинале, произведения Альбера Камю… — рассказывает собеседник.
Большая часть книг сохранилась. Внук перевез их на дачу в Ждановичи, где когда-то отдыхал и создавал свои произведения народный писатель Беларуси.
— Около полувека назад бабушке с дедушкой выделили участок. Чердачный этаж в небольшом доме дедушка, как и его сосед Иван Шамякин, приспособил под рабочий кабинет, — говорит И. Семилетов. — Я наблюдал за автором «Сэрца на далоні»: он очень много писал, а когда включал радио, я уже знал: настало время отдыха!
По словам художника, в семье Мележа — Семилетовых главной целью всегда было и остается воплощение творческих замыслов, самореализация.
— Мама мне говорила: если человек имеет способности, он должен их реализовать, а отец приводил в пример цитату из фильма Андрея Тарковского «Андрей Рублев»: «Нельзя искру Божью отвергать. Талант-то ведь от Бога», — вспоминает Иван.
Кстати, у художника сохранились уникальные записи голосов бабушки, дедушки и других родственников.
— Пленки у меня много, и мне как-то захотелось найти голос деда. Купил на барахолке старый магнитофон, отреставрировал его и переслушал 30 лент. Нужная нашлась в неплохом состоянии, — отмечает Иван Семилетов.
Фото из архивов И. Семилетова, В. Мицкевич и из интернета


























