Ігар Марзалюк: Дзень народнага адзінства — гэта магчымасць быць сабой на ўласнай зямлі
Дзень народнага адзінства — гэта магчымасць быць самімі сабой на сваёй зямлі і напамін пра тое, што так лёгка страціць і так вельмі цяжка набыць. Пра гэта заявіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па адукацыі, культуры і навуцы, доктар гістарычных навук, прафесар Ігар Марзалюк, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мiнск-Навiны».

І. Марзалюк падзяліўся, што для яго як гісторыка і грамадзяніна значыть Дзень народнага адзінства:
— Гэта магчымасць быць самімі сабой на сваёй зямлі, разумець тое, што тваю гісторыю не перапісваюць, што у цябе не забіраюць тое, што належыць табе па праву — тваю зямлю, тваё неба і тваё сонца. Вось пра гэтыя рэчы трэба памятаць. І гэта магчымасць народу вызначаць свой лёс: з кім быць, з кім сябраваць, у якія геапалітычныя саюзы ўступаць. Гэта калі мы самі вызначаем, як нам жыць. Гэта самае важнае.
Прафесар адзначыў, што, калі адінства няма, абавязкова знойдуцца і прыйдуць тыя, хто паспрабуе адабраць у народа зямлю, падзяліць яго і знішчыць ягоную краіну, дзяржаву.
— Самы галоўны ўрок, які мы павінны памятаць: вельмі лёгка страціць і вельмі цяжка набыць. Якраз 17 верасня сведчыць аб унікальнай кансалідацыі, якую дэманстравалі беларусы і па адзін, і па другі бок мяжы. Хачу падкрэсліць, што ў тым ліку партыі, якія былі не надта кампліментарныя савецкай уладзе, СССР, нават антыкамуністычныя партыі Заходняй Беларусі, віталі гэта ўз’яднанне як акт гістарычнай справядлівасці, — дадаў член-карэспандэнт НАН Беларусі.
Ён параіў не забываць пра гэта.
— Пра тое, як хрысціянска-дэмакратычная «Крыніца», якую называлі газетай беларускіх ксяндзоў, у 1940 годзе, пішучы пра 17 верасня 1939 года, ужо на той момант у літоўскім Вільнюсе, а не ў беларускай Вільні, адзначала, што шмат хто перагледзеў свае погляды. І для ўсіх было ясна і зразумела, што гэта быў вызваленчы паход, у выніку якога была адноўлена нацыянальная і гістарычная справядлівасць. І многія, у тым ліку ў эміграцыі, перагледзелі сваё стаўленне да СССР, таму што іх нацыянальныя пачуцці былі задаволены. Гэта амаль прамая цытата. Так пісалі людзі, якія былі антыкамуністамі і знаходзіліся у Вільнюсе, які быў у складзе Літоўскай Рэспублікі. Але яны былі беларусамі і разумелі гэтыя рэчы, — звярнуў увагу І. Марзалюк.
Ён заклікаў суайчыннікаў памятаць, што ніколі не атрымаецца раздзяліць беларусаў, пакуль яны разумеюць, што ў іх ёсць абсалютныя каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць:
— Наша зямля, наш народ, наша дзяржава. І ўвасабленнем усяго гэтага з’яўляецца наш Прэзідент, які стаіць на варце нашых нацыянальных інтарэсаў. Памятаем пра гэта!
Читайте также:
- Выстава «Рыцар чалавечага духу», прысвечаная 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча, адкрылася ў Мінску
- Валодаюць навыкам палеаграфіі. Пра ліст Шагала і фонд з нечытабельным почыркам расказалі ў БДАМЛМ
- Народны майстар Алена Грынь-Белавус расказала пра наватарства беларускага саломапляцення
- Я. Купала і мода ХХ ст. Вандроўка па архіўных фотаздымках
- ГІСТОРЫЯ АДНОЙ КАРЦІНЫ. Які Броўка на аркушы калегі-мастака, і чаму паэт апранаў дома «смокінг джэкет»
Смотрите также:








































