Какая поэтическая рукопись имеет шанс быть изданной, рассказал белорусский писатель Алесь Бадак

Известный белорусский писатель и директор издательства «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак рассказал корреспонденту агентства «Минск-Новости», чем порадует поклонников своего творчества и какие книги увидят свет в 2019 г.

Директор издательства «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак Спадзяюся, што да канца вясны выйдзе мая кніга лірыкі «Развітанне з вечнасцю». Там будуць і новыя вершы, і творы з ранейшых зборнікаў, мной крыху праўленыя, і эсэ, навеяныя ўласнымі вершамі, — поделился радостной новостью А. Бадак.

— Какая поэтическая рукопись имеет шанс выйти в свет в издательстве «Мастацкая літаратура»?

— Для нас галоўнае, каб гэта быў самастойны голас, які б выдзяляўся ў сённяшнім паэтычным хоры. Калі ёсць нешта арыгінальнае, цікавае, то мы прымаем рукапіс. Не думаю, што маладыя могуць паскардзіцца, што ім цяжка выдаць першую кніжку. Некаторым прапануем папрацаваць над тэкстамі з рэдактарамі і надрукаваць кнігу праз год-два, яны не згаджаюцца. Хочуць рабіць усё хутка. Але я лічу, што літаратуры спешка толькі шкодзіць. Можна хутка выдаць кніжку, але вельмі хутка пра яе і забудуць.

— Какие новинки готовит издательство в 2019 г.?

— Мы імкнемся да таго, каб нашы выданні былі разнастайнымі і самыя розныя чытачы маглі знайсці штосьці цікавае для сябе. У апошнія гады шмат выдаем дзіцячай літаратуры, паколькі яна запатрабавана ў грамадстве. Гэта і класічныя мастацкія творы ў серыі «Жывая класіка дзецям», і кнігі сучасных аўтараў. Напрыклад, убачылі свет «Жаласлівая каралеўна» Пятра Васючэнкі, «Смачная кніга» Аксаны Спрынчан. Папулярнасць атрымала серыя «Дзіцячы атлас Беларусі». Сёлета выйдуць 5-6 кніжак у гэтай серыі. Некаторыя будуць прысвечаны знакамітым людзям, замкам краіны, нацыянальным музычным інструментам. Таксама пабачаць свет кнігі Мікалая Чаргінца, Алены Паповай. У серыі «Час 21» выйдзе кніга «Глобус Европы» Алёны Беланожкі. У серыі «100 вершаў» рыхтуюцца да друку томік вершаў Ніла Гілевіча і калектыўны зборнік, прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У перакладзе на беларускую мову будзе выдадзены раман вядомага польскага пісьменніка Антоні Ліберы «Мадам».

Фото Сергея Пожоги

ТОП-3 О МИНСКЕ