Кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад Мiнска

Завадскі раён

Шабаноўская выбарчая акруга № 91
Адамовіч Юрый Валянцінавіч
нарадзіўся 18 лістапада 1980 года, адукацыя вышэйшая, вядучы эканаміст рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах», жыве ў г. Мінску, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 17 482,14 бел. руб. У асабістай уласнасці мае легкавы аўтамабіль, двухпакаёвую кватэру (агульная сумесная ўласнасць)
Казлоўская Алена Леанідаўна
нарадзілася 21 снежня 1968 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 169 г. Мінска», жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума гадавога даходу — 20 074,33 бел. руб. У агульнай сумеснай уласнасці мае кватэру, легкавы аўтамабіль.
Лагунова Галіна Мікалаеўна
нарадзілася 22 лістапада 1964 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар Мінскага філіяла ўстановы адукацыі
«Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі», жыве ў г. Мінску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 33 699,88 бел. руб. У асабістай уласнасці мае легкавы аўтамабіль. У агульнай сумеснай уласнасці мае двухпакаёвую кватэру, два легкавыя аўтамабілі.
Шыбека Мікалай Аляксандравіч
нарадзіўся 28 жніўня 1988 года, адукацыя вышэйшая, інжынер адкрытага акцыянернага таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Мінскі маторны завод», жыве ў г. Мінску, член Рэспубліканскай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 13 199,07 бел. руб. У асабістай уласнасці мае 1/4 долі кватэры.
Аўтазаводская выбарчая акруга № 92
Амельяновіч Мікалай Лявонцьевіч
нарадзіўся 22 сакавіка 1940 года, адукацыя вышэйшая, пенсіянер,жыве ў г. Мінску, член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». Былы непаўнагадовы вязень фашысцкіх канцлагераў. Прайшоў працоўны шлях ад асістэнта да дацэнта кафедры эканомікі Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі.
Агульная сума гадавога даходу — 6 948 бел.руб. У асабістай уласнасці мае гараж у г. Мінску.
Гранкоўскі Аляксандр Аляксандравіч
нарадзіўся 9 лістапада 1963 года, адукацыя вышэйшая, намеснік генеральнага дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу « БЕЛАЎТАМАЗ» — тэхнічны дырэктар, жыве ў г. Мінску, беспартыйны. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Жанаты, бацька двух сыноў.
Агульная сума гадавога даходу — 72 902,22 бел. руб. У асабістай уласнасці мае жылы дом у Гродзенскай вобласці, кватэру ў г. Мінску, зямельны надзел у Гродзенскай вобласці.
Дзянініс Вера Віктараўна
нарадзілася 9 чэрвеня 1973 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж кулінарыі», жыве ў г. Мінску, член Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі.
Агульная сума гадавога даходу -25 925,25 бел. руб. У асабістай уласнасці мае кватэру ў г. Мінску
Жораў Дзяніс Леанідавіч
нарадзіўся 18 лістапада 1983 года, адукацыя вышэйшая, галоўны бухгалтар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «АРТ-трыа», індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, сябра Партыі БНФ.
Агульная сума гадавога даходу — 15 913,91 бел. руб. У асабістай уласнасці мае кватэру ў г. Мінску. Жанаты, выхоўвае сына.
Патоцкі Аляксандр Аляксандравіч
нарадзіўся 10 чэрвеня 1980 года, адукацыя вышэйшая, намеснік начальніка ўчастка ўпакоўкі і адгрузкі прадукцыі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рэгула», жыве ў г. Мінску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Жанаты, бацька трох дзяцей.
Агульная сума гадавога даходу — 36 694,98 бел. руб. У асабістай уласнасці мае кватэру ў г. Мінску, зямельны надзел у Мінскай вобласці, легкавы аўтамабіль, 75 акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі завод будаўнічых матэрыялаў». Мае падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Міністра абароны Рэспублікі Беларусь
Васняцоўская выбарчая акруга № 92
Бухвостаў Аляксандр Іванавіч
нарадзіўся 22 лістапада 1944 года, адукацыя вышэйшая, пенсіянер, жыве ў г. Мінску, член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», кіраўнік Свабоднага прафсаюза металістаў.
Агульная сума гадавога даходу — 5 991,66 бел. руб. У асабістай уласнасці мае кватэру ў г. Мінску.
Вароніч Андрэй Сяргеевіч
нарадзіўся 30 мая 1995 года, адукацыя сярэдняя, агент па аперацыях з нерухомасцю таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эра-нерухомасці плюс», жыве ў г. Лунінец Брэсц кай вобласці, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 725,13 бел. руб. У асабістай уласнасці мае легкавы аўтамабіль, матацыкл. Халасты
.
Плавінская Святлана Іванаўна
нарадзілася 27 ліпеня 1963 года, адукацыя вышэйшая, намеснік дырэктара па кадрах, сацыяльным развіцці і ідэалагічнай рабоце адкрытага акцыянернага таварыства «Упраўленне механізацыі № 79», жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума гадавога даходу — 25 732 бел. руб. У асабістай уласнасці мае зямельны надзел у Мінскай вобласці з размешчаным на ім садовым домікам, 859 акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Упраўленне механізацыі № 79».
Фралоў Валянцін Сяргеевіч
нарадзіўся 21 сакавіка 1983 года, адукацыя сярэдняя, індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 650 бел. руб. У асабістай уласнасці мае легкавы аўтамабіль.
Шкроб Марына Аляксандраўна
нарадзілася 13 жніўня 1967 года, адукацыя вышэйшая, намеснік галоўнага ўрача па акушэрска-гінекалагічнай дапамозе ўстановы аховы здароўя «5-я гарадская клінічная бальніца», жыве ў г. Мінску, беспартыйная. Мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю ўрача-арганізатара аховы здароўя і па спецыяльнасці «Акушэрства і гінекалогія». Узнагароджана знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Агульная сума гадавога даходу — 36 286,34 бел. руб. У асабістай уласнасці мае кватэру ў г. Мінску, два легкавыя аўтамабілі.

Ленiнскi раён

Свіслацкая выбарчая акруга № 94
Варанецкі Валерый Іосіфавіч
нарадзіўся 14 кастрычніка 1963 года, адукацыя вышэйшая, кандыдат эканамічных навук, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.
Жыве ў г. Мінску, беспартыйны. Жанаты, мае дачку і сына.
Агульная сума даходу за 2018 год — 47 731,07 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску.
Жываловіч Кірыл Уладзіміравіч
нарадзіўся 30 мая 1979 года. У 1996 годзе скончыў сярэднюю школу № 123 г. Мінска. Адукацыя вышэйшая, галоўны рэдактар таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелГазета». Жыве ў г. Мінску, член партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада». Жанаты, выхоўвае сына. Раней меў судзімасць па частцы 2 артыкула 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Агульная сума даходу за 2018 год — 14 490,72 бел. руб. Ва ўласнасці мае 75,4 % статутнага фонду таварыства з абмежаванай адказнасцю «БелГазета», 25 % статутнага фонду таварыства з абмежаванай адказнасцю «Прострой Медиа».
Маёраў Арцём Ігаравіч
нарадзіўся 28 сакавіка 1989 года, адукацыя агульная сярэдняя, повар-сушыст таварыства з абмежаванай адказнасцю «Віталюр», жыве ў г. Мінску, беспартыйны, не жанаты.
Агульная сума даходу за 2018 год — 18 085,81 бел. руб. Ва ўласнасці мае 1/2 долі кватэры ў г. Мінску, легкавы аўтамабіль.
Чэрнік Галіна Уладзіміраўна
нарадзілася 8 красавіка 1978 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 51 г. Мінска», жыве ў г. Мінску, беспартыйная. Выхоўвае дачку і сына.
Агульная сума даходу за 2018 год — 36 074,98 бел. руб. Ва ўласнасці мае легкавы аўтамабіль.
Купалаўская выбарчая акруга № 95
Арлова Аксана Яўгенаўна
нарадзілася 13 красавіка 1970 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар дзяржаўнай сацыяльна-педагагічнай установы адукацыі «Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска», жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 99 435,05 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску, зямельны ўчастак у Мiнскай вобласцi.
Кастусёў Рыгор Андрэевіч
нарадзіўся 17 красавіка 1957 года, адукацыя вышэйшая, старшыня Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ «Адраджэньне», памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Анісім А.М., жыве ў г. Шклове, член Партыі БНФ.
Агульная сума даходу за 2018 год — 3 859,74 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Шклове, жылы дом ў Бялынiцкiм раёне, гараж ў г. Шклове, легкавы аўтамабіль.
Лаўрэцкі Даніла Алегавіч
нарадзіўся 2 снежня 1997 года, адукацыя вышэйшая, індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, член Беларускай партыі «Зялёныя».
Агульная сума даходу за 2018 год — 694,12 бел. руб. Маёмасці, якая належыць на праве ўласнасці, няма.
Майскі Аляксандр Леанідавіч
нарадзіўся 24 мая 1994 года, адукацыя вышэйшая, індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 18 589,80 бел. руб. Ва ўласнасці мае 1/4 долі кватэры ў г. Мiнску, легкавы аўтамабіль.
Папраўко Пётр Іванавіч
нарадзіўся 8 чэрвеня 1974 года, адукацыя вышэйшая, юрысконсульт прыватнага прадпрыемства «ДЭЛФІДЗІЛІНГ», жыве ў г. Мінску, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 4 786,47 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мiнску, 2 зямельныя ўчасткі ў Мінскай вобласці, мікрааўтобус, прычэп-платформу. У сумеснай уласнасці мае легкавы аўтамабіль, 2 зямельныя ўчасткі ў Мінскай воб ласці.
Сайганава Таццяна Іванаўна
нарадзілася 7 снежня 1970 года, адукацыя вышэйшая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, жыве ў г. Мінску, член Беларускай патрыятычнай партыі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 40 799,09 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску, легкавы аўтамабіль, 10 акцый СААТ «Камунарка» ў даверным кiраваннi ААТ «ААБ Беларусбанк». У сумеснай уласнасці мае легкавы аўтамабіль.
Шэўка Яўгеній Маратавіч
нарадзіўся 11 сакавіка 1980 года, адукацыя вышэйшая, старшыня Цэнтральнага Савета грамадскага аб’яднання «Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў», жыве ў г. Мінску, беспартыйны.
Агульная сума даходу за 2018 год — 4 431,36 бел. руб.; 137,38 долара ЗША; 23,07 еўра. Ва ўласнасці мае 1/4 долі кватэры і гараж у г. Мазыры, 2 легкавыя аўтамабілі, 51 працэнт статутнага фонду таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эбербах-Палессе».

Маскоўскi раён

Грушаўская выбарчая акруга № 98
Гебрэмарыям Алана Тадэгэ
нарадзілася 7 сакавіка 1997 года, адукацыя вышэйшая, беспрацоўная, жыве ў г. Мінску, сябра партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».
Даходаў і маёмасці не мае. Знаходзіцца на ўтрыманні бацькоў.
Голасаў Андрэй Анатольевіч
нарадзіўся 15 студзеня 1977 года, адукацыя вышэйшая, часова не працуе, жыве ў г. Мінску, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Агульная сума гадавога даходу — 600,09 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру.
Дашкевіч Дзмітрый Мікалаевіч
нарадзіўся 30 снежня 1981 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Дашкевіч-Буд», жыве ў г. Мінску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 273 597,25 бел. руб. Ва ўласнасці мае 2 кватэры, зямельны ўчастак, капітальны будынак.
Канашонак Ягор Дзмітрыевіч
нарадзіўся 18 чэрвеня 1996 года, адукацыя сярэдняя спецыяльная, індывідуальны прадпрымальнік, дырэктар адукацыйна-прадзюсарскага цэнтра «Галасы», жыве ў аграгарадку Лошніца Барысаўскага раёна Мінскай вобласці, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 15 685 бел. руб. Маёмасці не мае.
Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна
нарадзілася 20 красавіка 1967 года, адукацыя вышэйшая, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, урач, доктар медыцынскіх навук, узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», жыве ў г. Мінску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу — 60 200,87 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру.
Усіновіч Таццяна Іосіфаўна
нарадзілася 2 студзеня 1985 года, адукацыя вышэйшая, часова не працуе, ажыццяўляе догляд за дзіцём-інвалідам, жыве ў г. Мінску, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 7 320 бел. руб. Маёмасці не мае
.
.
Паўднёва-Заходняя выбарчая акруга № 99
Васілеўскі Віталій Уладзіміравіч
нарадзіўся 4 ліпеня 1980 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 204 г. Мінска», жыве ў г. Мінску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 26 351,69 бел. руб. Ва ўласнасці мае легкавы аўтамабіль. Маёмасці не мае.
Камароўскі Ігар Сяргеевіч
нарадзіўся 7 студзеня 1971 года, адукацыя вышэйшая, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, жыве ў г. Мінску, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Агульная сума гадавога даходу — 39 506,41 бел. руб. Ва ўласнасці мае гараж, дачны аднакватэрны дом, зямельны ўчастак.
Кубліцкі Станіслаў Юр’евіч
нарадзіўся 1 лютага 1962 года, адукацыя вышэйшая, намеснік начальніка службы рухомага саставу дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн», жыве ў г. Мінску, член Беларускай патрыятычнай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 32 427,02 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру, легкавы аўтамабіль.
Курыльскі Дзмітрый Валянцінавіч
нарадзіўся 11 чэрвеня 1986 года, адукацыя вышэйшая, намеснік дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Ашэл Сіці», жыве ў г. Полацку, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 23 744,01 бел. руб. Ва ўласнасці мае легкавы аўтамабіль.
Талстая Алена Уладзіміраўна
нарадзілася 12 лютага 1967 года, адукацыя вышэйшая, часова не працуе, жыве ў г. Мінску, сябра Партыі БНФ.
Агульная сума гадавога даходу — 1 285,26 бел. руб.У сумеснай уласнасці мае кватэру.
Шашок Станіслаў Валер’евіч
нарадзіўся 18 снежня 1994 года, адукацыя вышэйшая, стажор рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінскі Камітэт», жыве ў г. Мінску, сябра партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».
Даходу не мае. Маёмасці не мае.
Шэмятавец Андрэй Георгіевіч
нарадзіўся 11 мая 1962 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар навукова-вытворчага таварыства з дадатковай адказнасцю «МНТ», жыве ў в. Бабруйшчына Глыбокскага раёна Віцебскай вобласці, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 11 818,86 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру, 2 зямельныя ўчасткі, будынак аднакватэрнага жылога дома, легкавы аўтамабіль, 66 % акцый навукова-вытворчага таварыства з дадатковай адказнасцю «МНТ».
Ясенінская выбарчая акруга № 100
Гайдук Аксана Вячаславаўна
нарадзілася 6 лютага 1974 года, адукацыя вышэйшая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, жыве ў г. Мінску, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Агульная сума гадавога даходу — 38 650,01 бел. руб., 11 024,17 расійскіх руб. Маёмасці не мае.
Кандратовіч Леанід Фёдаравіч
нарадзіўся 10 лістапада 1961 года, адукацыя вышэйшая, памочнік кіраўніка таварыства з абмежаванай адказнасцю «Рыўерацэнтр», жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума гадавога даходу — 24 531,72 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску і легкавы аўтамабіль.
Мяхедка Андрэй Аляксандравіч
нарадзіўся 25 ліпеня 1979 года, адукацыя вышэйшая, намеснік дырэк тара таварыства з абмежаванай адказ насцю «Той Парк», індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 17 027,33 бел. руб. і 2 816,80 еўра. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску і 3 аўтамабілі. Мае 67 % акцый таварыства з абмежаванай адказнасцю «Прасоўванне праектаў» і 33 % акцый таварыства з абмежаванай адказ насцю «Правім груп»
.
Савіч Віталій Уладзіміравіч
нарадзіўся 2 студзеня 1978 года, адукацыя сярэдняя спецыяльная, дырэктар прыватнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Альфа РЭТ», жыве ў г. Мінску, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У 2001 годзе быў асуджаны па частцы 2 артыкула 93 (вымагальніцтва) і частцы 2 артыкула 96 (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Агульная сума гадавога даходу — 10 724,39 бел. руб. Ва ўласнасці мае 5 зямельных участкаў.
Шаўчэнка Наталля Віктараўна
нарадзілася 23 верасня 1973 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ранак» г. Мінска».
Агульная сума гадавога даходу — 32 537,04 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску, легкавы аўтамабіль.

Кастрычніцкі раён

Чкалаўская выбарчая акруга № 96
Гацак Надзея Аляксееўна
нарадзілася 26 снежня 1986 года, адукацыя вышэйшая, знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём, жыве ў г. Мінску, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 5 581,02 бел. руб., 1 400 рас. руб. У асабiстай уласнасцi мае кватэру ў г. Мінску, зямельны ўчастак і садовы домік CТ «Сябры».
Гарбуноў Алег Аркадзевіч
нарадзіўся 5 жніўня 1962 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар унітарнага прадпрыемства «Эліон-9»,
жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума гадавога даходу — 5 664,00 бел. руб. У асабiстай уласнасцi мае кватэру ў г. Мінску.
Савіных Андрэй Уладзіміравіч
нарадзіўся 21 снежня 1962 года, адукацыя вышэйшая, старшы саветнік упраўлення Еўропы галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, жыве ў г. Мінску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 8 561,32 бел. руб., 46 038 еўра. У асабiстай уласнасцi мае кватэру ў г. Мінску.
Церахава Таццяна Іванаўна
нарадзілася 10 красавіка 1982 года, адукацыя вышэйшая, часова не працуе, жыве ў г. Мінску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 50 370,20 бел. руб., 3 500 рас. руб. У асабiстай уласнасцi мае кватэру ў г. Мінску.
Шклярык Максім Аляксандравіч
нарадзіўся 10 кастрычніка 1990 года, адукацыя вышэйшая, спецыяліст па продажах таварыства з абмежаванай адказнасцю «Магірус Опт», жыве ў г. Мінску, сябра Партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».
Агульная сума гадавога даходу — 16 049,08 бел. руб. У асабiстай уласнасцi мае легкавы аўтамабіль.
Кастрычніцкая выбарчая акруга № 97
Клішэвіч Сяргей Міхайлавіч
нарадзіўся 23 верасня 1990 года, адукацыя вышэйшая, першы сакратар Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз мол адзі», жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума гадавога даходу — 21 479,76 бел. руб. Маёмасці не мае.
Казлоў Сяргей Юр’евіч
нарадзіўся 1 снежня 1984 года, адукацыя вышэйшая, начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння адкрытага акцыянернага таварыства «Дражджавы камбінат», жыве ў г. Мінску, член Беларускай патрыятычнай партыі. Жанаты, выхоўвае дачку.
Агульная сума гадавога даходу — 22 983,78 бел. руб. У асабiстай уласнасцi мае легкавы аўтамабіль.
Казлоўскі Яўгеній Міхайлавіч
нарадзіўся 8 снежня 1992 года, адукацыя вышэйшая, намеснік дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Алімп Кар», жыве ў г. Мінску, член Рэспубліканскай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 7 200 бел. руб. У асабiстай уласнасцi мае акцыі грамадства з абмежаванай адказнасцю «Алімп Кар».
Макараў Яўгеній Мікалаевіч
нарадзіўся 20 лістапада 1989 года, адукацыя вышэйшая, наладчык тэхналагічнага абсталявання адкрытага акцыянернага таварыства «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынгу «ІНТЭГРАЛ», жыве ў г. Мінску, член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».
Агульная сума гадавога даходу — 9 248,03 бел. руб. У асабiстай уласнасцi мае акцыі адкрытага акцыянернага таварыства «Белінвестбанк».
Наглін Мікіта Віктаравіч
нарадзіўся 23 верасня 1985 года, адукацыя вышэйшая, электрамеханік дзяржаўнага прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн»,
жыве ў г. Мінску, сябра Партыі БНФ.
Агульная сума гадавога даходу — 11 000 бел. руб. У асабiстай уласнасцi мае легкавы аўтамабіль.
Талецкі Сяргей Валянцінавіч
нарадзіўся 6 жніўня 1961 года, адукацыя вышэйшая, намеснік дырэктара па перспектыўным развіцці камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Захад», жыве ў г. Мінску, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Агульная сума гадавога даходу — 27 736,17 бел. руб. У асабiстай уласнасцi мае кватэру ў г. Мінску, зямельны ўчастак, садовы дом і легкавы аўтамабіль.
Чак Ілона Антонаўна
нарадзілася 12 ліпеня 1968 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці і бытавога абслугоўвання насельніцтва», жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума гадавога даходу — 23 263,27 бел. руб. Маёмасці не мае.

Партызанскі раён

Партызанская выбарчая акруга № 110
Думбадзэ Тэнгіз Шукрыевіч
нарадзіўся 7 ліпеня 1964 года, адукацыя вышэйшая, журналіст, прадзюсер выканаўчы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання закрытага акцыянернага таварыства «Другі нацыянальны тэлеканал», жыве ў г. Мінску, беспартыйны. Жанаты, мае двух сыноў.
Агульная сума гадавога даходу — 25 803,40 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру, зямельны ўчастак, аўтамабіль.
Краснакутскі Мікіта Мікалаевіч
нарадзіўся 8 лістапада 1996 года, адукацыя сярэдняя спецыяльная, навучаецца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце,
аператар ды фузійных працэсаў адкрытага акцыянернага таварыства «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынгу «ІНТЭГРАЛ», жыве ў г. Мінску, намеснік старшыні Мінскай гарадской арганізацыі партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».
Агульная сума гадавога даходу — 7 941,85 бел. руб. Маёмасці не мае.
Малатоўнік Віктар Уладзіміравіч
нарадзіўся 5 студзеня 1977 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар прыватнай установы адукацыі «Мінскі каледж прадпрымальніцтва», жыве ў г. Мінску, беспартыйны. Жанаты, мае дачку.
Агульная сума гадавога даходу — 39 892,58 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру, зямельны ўчастак і гараж.
Траймак Станіслаў Мікалаевіч
нарадзіўся 15 красавіка 1994 года, адукацыя вышэйшая, галоўны эканаміст дзяржаўнага прадпрыемства «БудМедыяПраект», жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі, старшыня грамадскага аб’яднання «Ліга камуністаў моладзі». Жанаты, мае сына.
Агульная сума гадавога даходу — 135 364,78 бел. руб. Ва ўласнасці мае аўтамабіль.
Урбановіч Генадзій Вацлававіч
нарадзіўся 8 чэрвеня 1960 года, адукацыя вышэйшая, урач-псіхатэрапеўт аддзялення агульнабальнічнага персаналу
ўстановы аховы здароўя «Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці», аўтар кнігі «Маладая сям’я — як перамагчы канфлікты», жыве ў Мінскім раёне, беспартыйны. Жанаты, мае двух непаўналетніх дзяцей.
Агульная сума гадавога даходу — 14 885,09 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру.
Ухналёў Валерый Пятровіч
нарадзіўся 18 ліпеня 1954 года, адукацыя вышэйшая, пенсіянер, жыве ў г. Мінску, намеснік старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», дырэктар грамадскага аб’яднання са дзейнічання беларускарасійскай інтэграцыі «Разам». Жанаты, мае сына і дачку.
Агульная сума гадавога даходу — 8 825 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру, гараж.
Яцына Святлана Канстанцінаўна
нарадзілася 18 снежня 1958 года, адукацыя вышэйшая, індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Агульная сума гадавога даходу — 362 318,95 бел. руб. Ва ўласнасці мае дзве паловы жылых дамоў, два з дзвюма паловамі замяльныя ўчасткі, 15 % долі таварыства з абмежаванай адказнасцю «Ф’ЮЧА ТЭХНОЛАДЖЫЗ».

Першамайскі раён

Каліноўская выбарчая акруга № 108
Гайдукевіч Алег Сяргеевіч
нарадзіўся 26 сакавіка 1977 года, адукацыя вышэйшая, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі, жыве ў г. Мінску. Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III ступені.
Агульная сума гадавога даходу — 22 215 бел. руб. Ва ўласнасці мае легкавы аўтамабіль.
Германчук Віталь Мікалаевіч
нарадзіўся 19 верасня 1980 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Рамаўтадар Першамайскага раёна г. Мінска», жыве ў г. Мінску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 28 336,33 бел. руб. Ва ўласнасці мае дзве кватэры.
Караткоў Аляксей Сяргеевіч
нарадзіўся 26 лютага 1995 года, адукацыя прафесійна-тэхнічная, тэхнік па рамонце і эксплуатацыі абсталявання ТАА «Аўтацэнтр «Атлант-М Баравая», студэнт 5-га курса ўстановы адукацыі «Мінскі інавацыйны ўніверсітэт», жыве ў г. Мінску, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
Агульная сума гадавога даходу — 13 256,6 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру.
Лазараў Аляксей Уладзіміравіч
нарадзіўся 26 сакавіка 1998 года, адукацыя вышэйшая, інжынер-праграміст ТАА «АйціРэкс Груп Бел», жыве ў г. Мінску, член партыі «Беларуская сацыялдэмакратычная Грамада».
Агульная сума гадавога даходу — 25 819,13 бел. руб. Маёмасці не мае.
Мялешчанка Аляксандр Антонавіч
нарадзіўся 5 красавіка 1940 года, адукацыя сярэдняя, пенсіянер, жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума гадавога даходу — 4 889,51 бел. руб. Маёмасці не мае.
Петрашкевіч Віталій Валер’евіч
нарадзіўся 22 чэрвеня 1988 года, адукацыя вышэйшая, начальнік службы менеджменту якасці — начальнік лабараторыі ААТ «Мінскі завод «Тэрмапласт», жыве ў г. Мінску, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Агульная сума гадавога даходу — 21 964 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру.
Уручская выбарчая акруга № 109
Гардзейчык Iван Аркадзьевіч
нарадзіўся 20 кастрычніка 1957 года, адукацыя вышэйшая, старшыня Рэспублiканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, жыве ў г. Мінску, беспартыйны.
Агульная сума гадавога даходу — 22 142,45 бел. руб. Ва ўласнасці мае легкавы аўтамабiль і кватэру ў г. Мінску.
Кучанкоў Алег Якаўлевiч
нарадзіўся 24 кастрычніка 1983 года, адукацыя вышэйшая, намеснiк дырэктара па развiцці таварыства з абмежаванай адказнасцю «У рытме рэкламы», жыве ў г. Мінску, член Лiберальна-дэмакратычнай партыi.
Агульная сума гадавога даходу — 19 036,00 бел. руб. Ва ўласнасці мае легкавы аўтамабiль.
Янкоўская Людміла Яўгеньеўна
нарадзілася 29 кастрычніка 1969 года, адукацыя вышэйшая, загадчык дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 522 г. Мінска», жыве ў г. Мінску, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Агульная сума гадавога даходу — 15 252,23 бел. руб. Маёмасці не мае.

Савецкі раён

Коласаўская выбарчая акруга № 106
Асмалоўскі Андрусь Сяргеевіч
нарадзіўся 9 лістапада 1976 года ў г. Калінкавічы Гомельскай вобласці, адукацыя вышэйшая, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва», індывідуальны прадпрымальнік,
член Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Жыве ў г. Мінску, выхоўвае двух сыноў.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 5 600,00 бел. руб. У асабістай уласнасці знаходзяцца легкавы аўтамабіль Skoda
Felicia 1996 года выпуску і легкавы аўтамабіль Renault Megan Grand Scenic 2010 года выпуску.
Барысаў Ігар Пятровіч
нарадзіўся 24 мая 1982 года ў г. Магілёве, адукацыя вышэйшая, скончыў дзяржаўную ўстанову вышэйшай прафесійнай адукацыі «Беларуска-Расійскі ўніверсітэт» па спецыяльнасці «Прыборабудаванне», Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Дэмакратыя і грамадзянская супольнасць», магістр палітычных навук, памочнік дырэктара прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Камяніт», старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Жыве ў г. Мінску, жанаты, выхоўвае дзвюх дачок.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 149 124,40 бел. руб. У асабістай уласнасці знаходзіцца 1/2 долі кватэры ў г. Мiнску.
Дзёмін Вячаслаў Аляксеевіч
нарадзіўся 28 чэрвеня 1986 года ў г. Асіповічы Магілёўскай вобласці, адукацыя вышэйшая, скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Менеджмент», дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «РойсКорп», член Ліберальнадэмакратычнай партыі. Жыве ў г. Мінску, жанаты, выхоўвае дачку.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 905,49 бел. руб. У асабістай уласнасці знаходзяцца кватэра ў г. Мінску, легкавы аўтамабіль Renault Logan 2017 года выпуску.
Дзік Сяргей Канстанцінавіч
нарадзіўся 10 сакавіка 1956 года ў г. Жодзіне Мінскай вобласці, адукацыя вышэйшая, скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Радыётэхніка», кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, першы прарэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі», беспартыйны. Жыве ў г. Мінску, жанаты, выхаваў дваiх сыноў.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 38 505,20 бел. руб. У асабістай уласнасці знаходзяцца легкавы аўтамабіль Ford Sierra 1989 года выпуску і легкавы аўтамабіль Renault Duster 2016 года выпуску.
Елісееў Аляксей Барысавіч
нарадзіўся 24 ліпеня 1983 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці, адукацыя вышэйшая, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Гісторыя (айчынная і ўсеагульная гісторыя)», кандыдат гістарычных навук, дырэктар Мінскага філіяла федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Расійскі эканамічны ўніверсітэт імя Г.В. Пляханава», старшыня Праўлення грамадскага аб’яднання садзейнічання беларуска-расійскай інтэграцыі «Разам», член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». Жыве ў г. Мінску.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 36 507,02 бел. руб. У асабістай уласнасці знаходзіцца легкавы аўтамабіль Renault Sandero Stepway 2016 года выпуску.
Макавец Валерый Уладзіміравіч
нарадзіўся 25 кастрычніка 1965 года ў г. Мінску, адукацыя вышэйшая, скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Машыны і тэхналогія апрацоўкі металаў ціскам», старшы майстар адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод імя С.І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынгу «Бел ОМО», член Камуністычнай партыі Беларусі, жыве ў г. Мінску.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 11 829,93 бел. руб. Мае 2 акцыі ААТ «БелХимЭнерго» і 14 акцый ААТ «Электрарамонтны завод», у асабістай уласнасці знаходзіцца кватэра ў г. Мінску.
Усходняя выбарчая акруга № 107
Бажко Андрэй Міхайлавіч
нарадзіўся 1 лютага 1990 года ў п. Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, адукацыя вышэйшая, скончыў прыватную ўстанову адукацыi «Iнстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва» па спецыяльнасці «Паліталогія», намеснік дырэктара прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мірубір», член цэнтральнага праўлення Рэспубліканскай партыі. Жыве ў г. Горкі Магілёўскай вобласці, жанаты, выхоўвае сына.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 54 895,98 бел. руб., у асабістай уласнасці знаходзяцца 1/2 долі жылога дома і зямельнага ўчастка ў г. Горкі Магілёўскай вобласці, легкавы аўтамабіль Volkswagen Polo 2018 года выпуску.
Ванковіч Аляксандр Аляксандравіч
нарадзіўся 11 ліпеня 1984 года ў г. Мінску, адукацыя вышэйшая, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Журналістыка (аўдыёвізуальная)», вядучы спецыяліст па маркетынгу аддзела маркетынга Беларуска-расійскага сумеснага прадпрыемства «АЗСіндустрыя» таварыства з абмежаванай адказнасцю, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Жыве ў г. Мінску, выхоўвае дачку.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 8 337,41 бел. руб., у асабістай уласнасці знаходзіцца легкавы аўтамабіль Fiat Punto 2009 года выпуску.
Гарачка Наталля Іванаўна
нарадзілася 19 жніўня 1966 года ў г. Мінску, адукацыя сярэдняя спецыяльная, скончыла Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці «Мадэліраванне і канструяванне адзення», аўдытар якасці працы персаналу таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кліенты Назаўжды». Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Жыве ў в. Ляскоўка Мінскага раёна, выхавала дачку і трох сыноў.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 418,61 бел. руб.
Давыдзька Генадзь Браніслававіч
нарадзіўся 29 верасня 1955 года ў г. Сянно Віцебскай вобласці, адукацыя вышэйшая, скончыў Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно», Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут Беларускай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Рэжысура». Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, беспартыйны. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Жыве ў г. Мінску, жанаты, выхаваў дачку.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 83 082,94 бел. руб., у асабістай уласнасці знаходзіцца аднакватэрны жылы дом у Бабруйскім раёне Магiлёўскай вобласцi, на праве пажыццёвага спадчыннага валодання мае зямельны ўчастак у Бабруйскім раёне Магiлёўскай вобласцi і г. Мінску.
Каспяровіч Дзмітрый Анатольевіч
нарадзіўся 25 лютага 1982 года ў г. Мінску, адукацыя вышэйшая, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны». Індывідуальны прадпрымальнік, кіраўнік Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ. Жыве ў г. Мінску, выхоўвае дачку. Быў асуджаны ў 2006 годзе па частцы 1 артыкула 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 21 600,00 бел. руб., у асабістай уласнасці знаходзяцца кватэра ў г. Мінску, легкавы аўтамабіль Mazda CX-5 2016 года выпуску і легкавы аўтамабіль Ford Mondeo 1995 года выпуску.
Сацукевіч Святлана Міхайлаўна
нарадзілася 26 чэрвеня 1967 года ў г. Мінску, адукацыя вышэйшая, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура», дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Мінска», член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Жыве ў г. Мінску, выхавала дачку.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 19 235,48 бел. руб., у асабістай уласнасці знахо дзіцца кватэра ў г. Мінску.
Ранчынскі Дзяніс Валянцінавіч
нарадзіўся 10 верасня 1988 года ў г. Мазыры Гомельскай вобласці, адукацыя вышэйшая, скончыў установу адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна» па спецыяльнасці «Прафесійнае навучанне (машынабудаванне)», установу адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». Спецыяліст па продажах таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЭлектраКабельКамплект», член Камуністычнай партыі Беларусі. Жыве ў г. Мінску, жанаты, выхоўвае сына.
Агульны памер даходу ў 2018 годзе — 11 887,38 бел. руб., мае 53 акцыі ААТ «Беларускабель».

Фрунзенскі раён

Каменнагорская выбарчая акруга № 101
Дыбоўскі Андрыян Віктаравіч
нарадзіўся 21 кастрычніка 1988 года, адукацыя вышэйшая, начальнік аддзела продажаў грамадства з абмежаванай адказнасцю «КлінМі», індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, сябра партыі «Беларуская сацыялдэмакратычная Грамада».
Агульная сума даходу за 2018 год — 171 621,32 бел. руб. Ва ўласнасці мае 100 % долі ТАА «СЛАЎНА ГРУП МНСК». Маёмасці не мае.
Кавалёў Андрэй Фёдаравіч
нарадзіўся 23 верасня 1978 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Конгер», жыве ў г. Мінску, член Беларускай патрыятычнай партыі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 9 930,00 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску плошчай 76,4 кв. м, 90 % долі ТАА «Конгер». У сумеснай уласнасці з жонкай мае зямельны ўчастак у Мінскай вобласці, садовы домік у Мінскай вобласці плошчай 18 кв. м, 10 % долі ТАА «Конгер».
Роль Раман Ігаравіч
нарадзіўся 23 жніўня 1997 года, адукацыя вышэйшая, сакратар першаснай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з правамі раённага камітэта ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў», жыве ў г. Мiнску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 7 338,52 бел. руб. Маёмасці не мае.
Старавойтава Ганна Валянцінаўна
нарадзілася 8 жніўня 1966 года, адукацыя вышэйшая, член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, жыве ў г. Мiнску, беспартыйная.
Агульная сума даходу за 2018 год — 38 554,39 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску плошчай 66,7 кв. м, зямельны ўчастак у Мінскай вобласці плошчай 0,0447 га, капітальную пабудову ў Мінскай вобласці плошчай 46,8 кв. м, легкавы аўтамабіль
Volvo S80 2010 года выпуску.
Церашкова Алена Аляксандраўна
нарадзілася 9 чэрвеня 1977 года, адукацыя вышэйшая, урач сківічна-тваравы хірург установы аховы здароўя «11-я гарадская клінічная бальніца», жыве ў г. Мiнску, сябра Партыі БНФ.
Агульная сума даходу за 2018 год — 15 271,44 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску плошчай 46,7 кв. м. У сумеснай уласнасці з мужам мае кватэру ў г. Мінску плошчай 83,1 кв. м, зямельны участак у Мінскай вобласці плошчай 0,05 га, садовы домік у Мінскай вобласці плошчай 70 кв. м, аўтамабіль Hyundai Starex 1998 года выпуску, легкавы аўтамабіль Renault 19 1991 года выпуску.
Чарнушына Дзіяна Аляксандраўна
нарадзілася 12 жніўня 1986 года, адукацыя вышэйшая, загадчык сектара дзяржаўнай установы «Рэспубліканская навукова-тэхнічная біб ліятэка», жыве ў г. Мiнску, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 16 685,17 бел. руб. Маёмасці не мае.
Заходняя выбарчая акруга № 102
Астроўскі Васілій Уладзіміравіч
нарадзіўся 19 мая 1954 года, адукацыя вышэйшая, старшыня Мінскай абласной арганізацыі абароны спажыўцоў, індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, сябра Партыі БНФ.
Агульная сума гадавога даходу за 2018 год — 78 222,65 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэры плошчай 85,1 кв. м і 95,39 кв. м, два жылыя дамы (66,7 кв. м і 44,8 кв. м), 1/2 долі жылога дома (79,6 кв. м), два зямельныя надзелы (0,1165 га і 0,2500 га) і 1/2 долі зямельнага надзела (0,1382 га), гараж (19,2 кв. м), 4 легкавыя аўтамабілі, 100 % долі ў прыватным транспартна-турыстычным унітарным прадпрыемстве «ОстКомАдзігітрыя», 100 % долі ў прыватным транспартным унітарным прадпрыемстве «ГосСла».
Бычкоўскі Валерый Васільевіч
нарадзіўся 8 снежня 1977 года, адукацыя вышэйшая, кіроўца таварыства з абмежаванай адказнасцю «Трансскаут», жыве ў г. Мінску, член Аб’яднанай грама дзянскай партыі.
Агульная сума гадавога даходу за 2018 год — 1 807,00 бел. руб. Ваўласнасці мае легкавы аўтамабіль.
Драгілеў Павел Валянцінавіч
нарадзіўся 27 чэрвеня 1973 года, адукацыя прафесійна-тэхнічная, рамеснік, жыве ў г. Мінску, сябра Беларускай сацыялдэмакратычнай партыі (Грамада).
Агульная сума гадавога даходу за 2018 год — 300,00 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру плошчай 54,58 кв. м, два легкавыя аўтамабілі, судна маторнае.
Жанеўскі Мікалай Уладзіміравіч
нарадзіўся 12 кастрычніка 1981 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «МАГІРУС ІМПАРТ», жыве ў г. Мінску, сябра партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».
Агульная сума гадавога даходу за 2018 год — 60 475,96 бел. руб. Ва ўласнасці мае 50 % долі ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Магірус Рэгіён», 100 % долі ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю «МАГІРУС ІМПАРТ».
Круглік Юрый Віктаравіч
нарадзіўся 1 кастрычніка 1981 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар установы «Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь», жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума гадавога даходу за 2018 год — 31 173,10 бел. руб. Маёмасці не мае.
Ленчэўская Марына Аляксандраўна
нарадзілася 12 сакавіка 1971 года, адукацыя вышэйшая, кіраўнік сакратарыята старшыні праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», жыве ў г. Мінску, беспартыйная.
Агульная сума гадавога даходу за 2018 год — 120 439,35 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру плошчай 130,1 кв. м, легкавы аўтамабіль, прывілеяваныя акцыі 0,0000 % статутнага фонду — 9 990 штук, простыя акцыі 0,0000 % статутнага фонду — 10 штук.
Радзівонаў Андрэй Аляксандравіч
нарадзіўся 30 кастрычніка 1960 года, адукацыя вышэйшая, кандыдат ваенных навук, дацэнт, член-карэспандэнт Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі, намеснік кіраўніка інавацыйна-тэхнічнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, жыве ў г. Мінску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Рэспублікі Беларусь.
Агульная сума гадавога даходу за 2018 год — 33 332,34 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру плошчай 109 кв. м, легкавы аўтамабіль.
Пушкінская выбарчая акруга № 103
Алянцэвіч Аляксей Міхайлавіч
нарадзіўся 15 лютага 1989 года, адукацыя вышэйшая, намеснік дырэктара па вытворчасці інфармацыйна-рэкламнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінгардаведка», жыве ў г. Мінску, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Агульная сума даходу за 2018 год — 15 600,15 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску плошчай 41,4 кв. м.
Кавалькова Вольга Аляксандраўна
нарадзілася 26 студзеня 1984 года, адукацыя вышэйшая, галоўны бухгалтар Жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыва № 791, жыве ў г. Мінску, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 6 226,45 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску плошчай 52,1 кв. м, легкавы аўтамабіль.
Панасюк Васілій Васільевіч
нарадзіўся 13 лютага 1966 года, адукацыя вышэйшая, старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання, жыве ў г. Мінску, беспартыйны.
Агульная сума даходу за 2018 год — 40 694,97 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску плошчай 70,6 кв. м, гараж 34,7 кв. м, легкавы аўтамабіль.
Тушынскі Дзяніс Міхайлавіч
нарадзіўся 19 красавіка 1979 года, адукацыя вышэйшая, старшы выкладчык кафедры анг лійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, жыве ў г. Мінску, член Беларускай партыі «Зялёныя», каардынатар грамадскага руху «Зялёны дазор», намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства
беларускай мовы імя Францішка Скарыны».
Агульная сума даходу за 2018 год — 8 165,23 бел. руб., 63,13 долара ЗША. Ва ўласнасці мае 23/50 долі кватэры ў г. Мінску плошчай 62,7 кв. м, зямельны ўчастак плошчай 0,0548 га, капітальную будову плошчай 91,7 кв. м.
Шмацін Аляксандр Сяргеевіч
нарадзіўся 16 жніўня 1967 года, адукацыя вышэйшая, майстар вытворчага навучання кафедры «Ваенная аўтамабільная тэхніка» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 7 008,40 бел. руб., 25 000 расійскіх руб. Ва ўласнасці мае 3 гаражы плошчай 23,0 кв. м, 37,0 кв. м, 38,3 кв. м, 5 легкавых аўтамабіляў. Маёмасці не мае.
Кальварыйская выбарчая акруга № 104
Барушка Аляксандр Уладзіміравіч
нарадзіўся 14 мая 1979 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар прыватнага гандлёвавытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Міратон», жыве ў г. Мінску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 10 400 бел. руб. Ва ўласнасці мае 1/2 долі кватэры плошчай 45,6 кв. м, будынак спецыялізаваны для адукацыі і выхавання (405,5 кв. м і 168,5 кв. м) у Брэсцкай вобласці.
Васілевіч Марыя Віктараўна
нарадзілася 9 красавіка 1997 года, адукацыя вышэйшая, рэдактар аддзела рэдактараў галоўнай дырэкцыі падрыхтоўкі тэлепраграм генеральнага прадзюсарскага цэнтра Белтэлерадыёкампаніі, жыве ў г. Мінску, беспартыйная.
Агульная сума даходу за 2018 год — 15 099,35 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску плошчай 41,5 кв. м, легкавы аўтамабіль.
Казановіч Андрэй Іванавіч
нарадзіўся 27 чэрвеня 1972 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Каіант», жыве ў г. Мінску, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Быў асуджаны ў 1999 годзе судом Слуцкага раёна па ч. 1 арт. 192 (падробка, выраб або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (рэдакцыя 1960 года).
Агульная сума даходу за 2018 год — 33 692,61 бел. руб. Ва ўласнасці мае 92,08 % долі сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Каіант». Маёмасці не мае.
Маслоўскі Мікалай Алеўцінавіч
нарадзіўся 17 кастрычніка 1976 года, адукацыя вышэйшая, індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 1 891,83 бел. руб., 561,31 долара ЗША, 18 783,94 расійскага руб. Ва ўласнасці мае 2 кватэры плошчай 34,55 кв. м і 47,3 кв. м.
Насевіч Генадзій Віктаравіч
нарадзіўся 4 сакавіка 1971 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар дарожна-эксплуатацыйнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Рамаўтадар Фрунзенскага раёна г. Мінска», жыве ў г. Мінску, член Камуністычнай партыі Беларусі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 23 928,12 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску плошчай 102 кв. м, аднапакаёвы жылы дом плошчай 182,3 кв. м у Мінскай вобласці.
Шышоў Віталь Фёдаравіч
нарадзіўся 12 сакавіка 1963 года, адукацыя вышэйшая, начальнік аддзела аховы дзяржаўнай установы «Гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе», жыве ў г. Мінску, член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.
Агульная сума даходу за 2018 год — 5 000 бел. руб. Ва ўласнасці мае жылы дом у Магілёўскай вобласці плошчай 248,4 кв. м, легкавы аўтамабіль.

Цэнтральны раён

Старавіленская выбарчая акруга № 105
Апарын Аляксандр Юр’евіч
нарадзіўся 26 мая 1975 года, адукацыя вышэйшая, старшы выкладчык установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт», жыве ў г. Мінску, член Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». Жанаты, мае дачку.
Агульная сума даходу за 2018 год — 11 646,63 бел. руб. Маёмасці не мае.
Казлоў Мікалай Георгіевіч
нарадзіўся 5 студзеня 1967 года, адукацыя вышэйшая, скончыў Навасібірскае вышэйшае ваеннае агульнавайсковае вучылішча, сышоў у запас з пасады старэйшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах у званні падпалкоўніка, праходзіў службу ў Закаўказзі і Сярэдняй Азіі. Выконвае абавязкі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі.
Агульная сума даходу за 2018 год — 6 345,84 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску, 2 легкавыя аўтамабілі.
Караулаў Яўгеній Дзмітрыевіч
нарадзіўся 13 ліпеня 1998 года, адукацыя вышэйшая, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Эканоміка», часова не працуе, жыве ў г. Мінску, сябра партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».
Агульная сума даходу за 2018 год — 2 734,23 бел. руб. Ва ўласнасці мае 20 акцый адкрытага акцыянернага таварыства «ЗАСЛАЎЕБУРВОД», 21 акцыю адкрытага акцыянернага таварыства «ТРЭСТ БЕЛБУДМРАМОНТ».
Кірыленкаў Ігар Валер’евіч
нарадзіўся 9 студзеня 1979 года, адукацыя вышэйшая, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльна-бытавых пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскрамбуд», жыве ў г. Мінску, беспартыйны. Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Агульная сума даходу за 2018 год — 32 085,79 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску, жылы дом і зямельны ўчастак у
г. Крычаве Магілёўскай вобласці, зямельны ўчастак у Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці, 2 легкавыя аўтамабілі.
Літвінюк Іван Васільевіч
нарадзіўся 23 студзеня 1954 года, адукацыя вышэйшая, дырэктар аптова-рознічнага гандлёвага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кальвіль», індывідуальны прадпрымальнік, жыве ў г. Мінску, член Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Жанаты, мае траіх дзяцей.
Агульная сума даходу за 2018 год — 7 759,21 бел. руб., даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці — 2 260,31 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў г. Мінску, 2 легкавыя аўтамабілі. Валодае 100 % долі аптова-рознічнага гандлёвага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кальвіль».
Любецкая Святлана Анатольеўна
нарадзілася 3 чэрвеня 1971 года, адукацыя вышэйшая, скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасцях «Правазнаўства» і «Руская мова і літаратура», прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, жыве ў аг. Хацежына Мінскага раёна, беспартыйная. Мае дачку.
Агульная сума даходу за 2018 год — 44 183,40 бел. руб. Ва ўласнасці мае кватэру ў аг. Хацежына Мінскага раёна, кватэру ў г. Мінску.
Читайте нас в Google News

ТОП-3 О МИНСКЕ