Карлюкевіч: «Людзі нераўнадушныя да катэгорый стабільнасці»

Прымаючы рашэнне, за каго з кандыдатаў прагаласаваць, заўсёды ўзважваеш усе акалічнасці дня сённяшняга і яго суладнасці, яго судакранання з будучыняй дзяржавы, заўтрашнім развіццём краіны. Такую думку выказаў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Аляксандр Карлюкевіч.

— Ход сённяшніх падзей, папярэдняе галасаванне ў Мінску і рэгіёнах Беларусі — сведчанне таго, што людзі нераўнадушныя да катэгорый стабільнасці і рэальных здзяйсненняў, — адзначыў А. Карлюкевіч.

Як лічыць наш субяседнік, сацыяльнае развіццё, здабыткі народнай гаспадаркі, гарантыі мірнага жыцця, здольнасць суіснаваць з рознапалярным міждзяржаўным атачэннем — усё гэта не прыходзіць само па сабе. Папярэднія гады развіцця незалежнай і суверэннай Рэспублікі Беларусь паказалі, якімі няпростымі шляхамі давялося ісці да таго, што сёння вылучае нашу краіну як прастору, дзе ёсць вартае гарантаванае месца розным сацыяльным укладам жыцця. Дзе дзяржаўная палітыка служыць і будзе служыць чалавеку-адзінцы і ўлічвае інтарэсы ўсяго грамадства. Рэдактар «Беларускай думкі» ўпэўнены, большасць народа не кансерватыўна, а разумна выбірае знаёмае і блізкае, з гэтым жыве і будзе жыць. Ён гаворыць, што у Беларусі створана выдатная і надзейная стартавая платформа для таго, каб моладзь, на якую мы заўсёды арыентуемся, якая жадае дасягаць нешта праз сваю працу, магла здзяйсняць свае мары, развівацца ў самых розных накірунках.

Смотрите также:

Подписаться

Подписывайтесь на канал MINSKNEWS в YouTube
Подписаться

Подписывайтесь на канал MINSKNEWS в YouTube
Читайте нас в Google News

ТОП-3 О МИНСКЕ