Карэспандэнт агенцтва «Мiнск-Навiны» высвятліў, на якiя даты ў 2021 г. выпадаюць каталiцкiя ўрачыстасці i святы.
1 студзеня — Святой Багародзіцы Марыі.
6 студзеня — Аб´яўленне Пана.
10 студзеня — Хрост Пана.
24 студзеня — Нядзеля Божага слова.
2 лютага — Ахвяраванне Пана.
11 лютага — Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда.
17 лютага — Папялец.
19 сакавіка — Святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.
25 сакавіка — Звеставанне Пана.
28 сакавіка — Пальмовая нядзеля.
1 красавiка — Вялікі чацвер.
2 красавiка — Вялікая пятніца.
3 красавiка — Вялікая субота.
4 красавiка — Вялікдзень.
11 красавiка — Божай Міласэрнасці.
13 мая — Унебаўшэсце Пана.
25 мая — Спасланне Духа Святога.
27 мая — Пана нашага Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
30 мая — Найсвяцейшай Тройцы.
3 чэрвеня — Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.
11 чэрвеня — Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
24 чэрвеня — Нараджэнне святога Яна Хрысціцеля.
29 чэрвеня — Святых Пятра і Паўла, апосталаў.
2 ліпеня — урачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай.
6 жнiўня — Перамяненне Пана.
15 жнiўня — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі.
8 верасня — Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі.
14 верасня — Узвышэнне Святога Крыжа.
29 верасня — Святых арханёлаў.
7 кастрычніка — Маці Божай Ружанцовай.
1 лістапада — Усіх Святых.
2 лiстапада — Успамiн усiх памерлых вернiкаў.
21 лістапада — Хрыста, Валадара сусвету.
28 лістапада — 1-я нядзеля Адвэнту.
8 снежня — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
25 снежня — Нараджэнне Пана.
26 снежня — Святой Сям´і.