Каталiцкiя ўрачыстасці, святы і іншыя даты ў 2025 годзе
На якiя даты выпадаюць каталiцкiя ўрачыстасці і святы ў 2025 годзе, даведалася карэспандэнт агенцтва «Мiнск-Навiны».
12 студзеня — Хрост Пана.
26 студзеня — Нядзеля Божага слова.
2 лютага — Ахвяраванне Пана.
11 лютага — Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда.
5 сакавiка — Папялец.
16 сакавіка — у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: гадавіна пасвячэння катэдральнага касцёла (Мінск).
19 сакавіка — Святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.
25 сакавiка — Звеставанне Пана.
13 красавіка — Пальмовая нядзеля.
17 красавiка — Вялікі чацвер.
18 красавiка — Вялікая пятніца.
19 красавiка — Вялікая субота.
20 красавiка — Вялікдзень.
27 красавiка — Божай Міласэрнасці.
29 мая — Унебаўшэсце Пана.
31 мая — Адведзіны Найсвяцейшай Панны Марыі.
8 чэрвеня — Спасланне Духа Святога.
9 чэрвеня — Найсвяцейшай Панны Марыі, Мацi Касцёла.
12 чэрвеня — Пана нашага Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
15 чэрвеня — Найсвяцейшай Тройцы.
19 чэрвеня — Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.
24 чэрвеня — Нараджэнне святога Яна Хрысціцеля.
27 чэрвеня — Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
28 чэрвеня — Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
29 чэрвеня — Святых Пятра і Паўла, апосталаў.
2 ліпеня — Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай (апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі).
16 ліпеня — Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль.
6 жнiўня — Перамяненне Пана .
15 жнiўня — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі.
22 жнiўня — Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.
8 верасня — Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі.
12 верасня — Найсвяцейшага Iмя Марыі.
14 верасня — Узвышэнне Святога Крыжа.
15 верасня — Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай.
29 верасня — святых Арханёлаў.
29 верасня — у Мінска-Магілёўскай мітраполіі: святога Міхала Арханёла, апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла.
2 кастрычніка — святых Анёлаў Ахоўнікаў.
7 кастрычніка — Маці Божай Ружанцовай.
1 лістапада — Усіх Святых.
2 лiстапада — Успамiн усiх памерлых вернiкаў.
16 лiстапада — Найсвяцейшай Панны Марыі Міласэрнасці.
23 лістапада — Хрыста, Валадара Сусвету.
30 лiстапада — 1-я нядзеля Адвэнту.
8 снежня — Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
25 снежня — Нараджэнне Пана.
28 снежня — Святой Сям’і.