Каталікі 6 жніўня святкуюць Перамяненне Пана

Каталікі 6 жніўня адзначаюць Свята Перамяненне Пана, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Гэта Свята звязваюць з цудам, які Icус Хрыстос здзейсніў напрыканцы свайго зямнога шляху перад апосталамі Пятром, Якубам і Янам.

Паводле Святого Пісання, Хрыстос прывёў іх на гару Табор і адкрыў, што Яму належыць пакутваць за людзей, памерці на крыжы і ўваскрэснуць. Там Ён перамяніўся перад апосталамі: твар Яго заззяў, а вопратка зрабілася асляпляльна белай. Два прарокі Старога Запавету — Маiсей i Ілля — з’явіліся Госпаду на гары і размаўлялі з Ім. А голас Бога Айца са светлага воблака сведчыў пра Боскасць Хрыста.

Лічыцца, што на гары Табор Icус упершыню паказаў людзям сваю Боскую сутнасць. Вучні асэнсавалі, што перад імі не проста прарок, але сам Пан.

Таксама лічыцца, што свята Перамянення Пана звязана са старазапаветным святам асвячэння пладоў. Так, на Ўсходзе ў пачатку жніўня выспяваюць збожжавыя культуры і вінаград, якія хрысціяне прыносяць у храм для блаславення.

Читайте нас в Google News

ТОП-3 О МИНСКЕ