Купаловцы начинают серию онлайн-чтений. Актеры рассказали о своих литературных предпочтениях

Онлайн-чтения в исполнении артистов Купаловского театра «Чытаць я хацеў!» стартуют 15 апреля, сообщили корреспонденту агентства «Минск-Новости» в учреждении культуры.

Каждый вечер в 20:00 актеры будут читать в прямом эфире свои любимые произведения белорусских и зарубежных писателей и поэтов. Послушать их можно будет в Instagram и на YouTube-канале театра.

Прачытаю ўрывак з кнігі Андруся Горвата «Прэм’ера». Мне гэты твор падабаецца, і там ідзе гаворка пра Купалаўскі, нашых акцёраў, — говорит актер и режиссер Роман Подоляко. — Зараз чытаю не так шмат, як хацелася б. Але патрэбная литаратура з’яўляецца ў маім жыцці тады, калі гэты трэба. Апошнія творы, якія захапілі, — «Колер Беларусі» Міхала Анемпадыстава і «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» Сяргея Пясецкага.

Для онлайн-чтения «Прэм’еру» Горвата выбрал и актер Михаил Зуй.

Выбраў урывак, які тычыцца асабіста мяне. Мне падаецца, гэта будзе цікава для такога фармату відэачытання, — отметил он. — Яшчэ думаў выбраць частку з кнігі Сяргея Пясецкага «Каханак Вялікай Мядзведіцы», якую чытаю, але нічога не падабраў. Гэта вялікі твор. Мне падабаецца яго атмасфера, мова. Дарэчы, пераклад з польскай на беларускую зрабіла Марыя Пушкіна, якая працуе ў нашым тэатры. Я зараз знаходжуся ў вёсцы і з задавальненнем чытаю гэтую кнігу зранку, калі п’ю каву. Чытанне дае энергію, бадзёрыць.

Актер Павел Харланчук-Южаков рассказал, что ему особенно нравится читать специализированные книги по режиссуре, биографии актеров.

Зараз чытаю аўтабіяграфію савецкага акцёра Алега Барысава «Без знаков препинания». Цікава, як людзі працавалі, чым былі матываваны, да чаго імкнуліся, — рассказывает он. — Аднак для праекта «Чытаць я хацеў!» выбраў урывак з рамана Андрэя Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя». Я вельмі нераўнадушны да лёсу гэтага беларускага пісьменніка. Ён пацярпеў за свой твор: быў арыштаваны і зняволены, высланы з Беларусі, а калі вяртаўся дадому, яго зарэзалі. Аўтар пісаў Сталіну і казаў, што нічога кепскага ў рамане няма: там толькі сатыра на неадказных працаўнікоў. Кніга так і не была выдадзена пры жыцці Мрыя.

О своих литературных предпочтениях рассказала и Марта Голубева:

Прачытаю некалькі частак з драматычнай паэмы Андрэя Хадановіча «Дзяды». Калі чытала першы раз, смяялася безупынна, а напрыканцы былі амаль што слёзы. Спадзяюся, кожны з гледачоў зможа пазнаць сябе, першыя пацалункі, сваркі з сябрамі, бабулю і дзядулю, лес, палі, кветкі… Такія цудоўныя і кранальныя дробязі з часу, які ўжо не вернецца. Мне гэта блізка, бо ўзгадала сваю дачу, якая ўжо гадоў дзесяць мне і бацькам не належыць. Я сню яе амаль кожны дзень, памятаю кожную раслінку, кожную дошчашку, памятую сябе там іншым чалавекам, у якога яшчэ ўсё наперадзе. Сумна, але светла. Вельмі хацелася б, каб нашае чытанне натхніла ўсіх-усіх адчыніць шафу і перачытаць штосьці любімае і дарагое, а мо і запісаць гэта на відэа, выкласці на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы, пазначыць нас, перадаць эстафету камусьці — і атрымаецца добры такі агульны чытацкі рух!

Читайте нас в Google News

ТОП-3 О МИНСКЕ