Літаратурны конкурс «Дэбют» Першамайскага района прайшоў у 20 раз

У мінулым годзе на штогадовы конкурс было пададзена больш за 250 вершаў, апавяданняў і эссе, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», які прыняў удзел у пасяджэнні журы творчага спаборніцтва.

Пераможцаў вызначала аўтарытэтнае журы, якое таксама ужо амаль два дзесяцігоддзі ўзначальвае паэт і пісьменнік, лаурэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі у галіне літаратуры, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў Беларусі імя А. Куляшова Раіса Баравікова. У склад журы ўвайшлі вядомыя беларусскія пісьменнікі і журналісты: Валянціна Паліканіна, Уладзімір Ліпскі, Віктар Праўдзін, Анатоль Гармаза, а таксама предстаўнік агенцтва «Мінск-Навіны».

— За 20 гадоў конкурс стаў прыкметнай з’явай у творчым жыцці як Першамайскага раёна, так і ўсёй сталіцы, — адзначыла старшыня журы. І гэта найперш заслуга намесніка начальніка упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Першамайскага раёна, загадчыка сектара культуры Ліліі Кавалёвай. Яна аддае гэтаму конкурсу, аналагаў якому у нашай краіне бадай не засталося, не толькі шмат увагі і часу, але часцінку свайго сэрца. Конкурс, які за час існавання стаў візітоўкай раёна, дазволіў выявіць і падтрымаць сотні талентаў. І ўжо толькі за гэта раённай адміністрацыі вылікае дзякуй! Удвая прыемна, што конкурс, як і раней, штогод нецерпяліва чакаюць і старанна рыхтуюцца да яго ўсе жыхары раёна. Прычым самага рознага ўзросту і прафесійнай прыналежнасці. Яго тэмы штогод мяняюцца, аднак вось гэта жывая цікаўнасць застаецца нязменнай.

Тэмамі конкурсу на гэты раз былі прапанаваны на выбар «Мы гэтай зямлі працяг», «Сям’я — прытулак душы» і «Все побеждает любовь, покоримся ж и мы ее власти (Вергилий)».

Журы вызначала пераможцаў па кожнай з трох тэм у пяці ўзростах: ад 7 да 9 гадоў, ад 10 да 14, ад 15 да 19, ад 20 да 30 гадоў і ад 31 года и старэй, прычым асобна ў паэзіі, прозе і публіцыстыцы. У выніку пераможцамі і прызёрамі конкурса сталі адразу больш за 50 чаловек. Самаму малодшаму з іх 7 гадоў, а самаму сталаму — 70. Сярод лаурэатаў школьнікі, студэнты, кадэты, педагогі, рабочыя, служачыя, пенсіянеры.

Імёна пераможцаў і лаурэатаў будуць названы ў бліжайшы час у Нацыянальнай бібліятэцы, якая таксама выступае арганізатарам літаратурнага конкурсу «Дэбют». Тут жа адбудзецца ўрачыстая цырымонія іх узнагароджання.

Читайте нас в Google News

ТОП-3 О МИНСКЕ