Настаўнікі Ленінскага раёна аддалі даніну падзякі матчынай мове

У гімназіі № 28 адбылася творчая сустрэча «Пара кахання», прысвечаная Дню беларускай пісьменнасці, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

У літаратурна-музычнай гасцёўні гімназіі сабраліся аматары беларускага слова, сярод іх — настаўнікі самой гімназіі № 17, прадстаўнікі ўпраўлення па адукацыі Ленінскага раёна, прафсаюза работнікаў адукацыі і раённага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

Перад пачаткам сустэчы госці знаёміліся з выставай арт-аб’ектаў, якія падрыхтавалі настаўнікі навучальнай установы. Настаўнікі творча прадставілі чатыры формы жыцця слова: вершы, прозу, песенныя тэксты і друкаванае слова. Са сцэны гучалі пранікнёныя радкі са знакамітых і не вельмі вядомых твораў беларускіх паэтаў Максіма Багдановіча, Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Яўгеніі Янішчыц. Таксама гучалі песні на роднай мове, былi выкананы харэаграфічныя замалёўкі.

Напрыканцы сустрэчы гасцям прапанавалі прачытаць вершы, тэксты якіх загадзя падрыхтавалі арганізатары. Спачатку ўзяла слова першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах — паэтка, дзіцячы пісьменнік, публіцыст.

Алена СтэльмахЯна коратка расказала, як праводзяцца ў краіне Дні беларускай пісьменнасці, паведамiла аб гісторыі з’яўлення свята роднай мовы і аб тым, наколькі папулярна гэта падзея ў свеце.

— Слова пісьменніка абавязкова павінна крануць чыюсьці душу, — звярнулася паэтка да настаўнікаў. — Вы ўмееце гэта рабіць, бо даносіце слова да юнай душы, умееце яе расхваляваць, зацікавіць, зрабіць так, што з самага малога ўзросту чалавек пачынае любіць кнігу. А яна — самы надзейны сябар і спадарожнік. Слова і кніга робяць нас асобамі.

Затым Алена Стэльмах прачытала радкі з уласных вершаў. Пасля да чытання вершавашых твораў далучыліся астатнія госці.

Арганізавалі мерапрыемства настаўнікі гімназій № 28 і № 17 пры садзейнічанні раённай грамадскай арганізацыі «Белая Русь».

Фото аўтара

Читайте нас в Google News

ТОП-3 О МИНСКЕ