Рашэнне ад 16 Кастрычнiка 2015 года № 159 13-й сесii савета 27-га склiкання

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:
1.1. праектуемай вуліцы № 2 у мікрараёне Лошыца ад вуліцы Чыжэўскіх да вуліцы Мінская кальцавая аўтамабільная дарога прысвоіць імя народнага артыста СССР кінарэжысёра Віктара Турава і надалей іменаваць яе «вуліца Віктара Турава» (на беларускай мове) — «улица Виктора Турова» (на рускай мове);
1.2. праектуемай вуліцы № 4 у мікрараёне Лошыца ад вуліцы Прушынскіх да вуліцы Карзюкі прысвоіць імя народнага артыста Беларусі кінарэжысёра Міхаіла Пташука і надалей іменаваць яе «вуліца Міхаіла Пташука» (на беларускай мове) — «улица Михаила Пташука» (на рускай мове);
1.3. праезду ад вуліцы Ракаўскай да вуліцы Раманаўская Слабада вярнуць гістарычную назву і надалей іменаваць яго «вуліца Юрава-Завальная» (на беларускай мове) — «улица Юрово-Завальная» (на рускай мове).
2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».
3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Савета В.В. Панасюк

Самое читаемое