Рашэнне ад 17 кастрычніка 2014 года № 62 5-й сесіі Савета 27-га склікання

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г.Мінска

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Перайменаваць вуліцу Малаковіч і надалей называць яе «завулак Макаё́нка» («переулок Макаё́нка»).

2. Прысвоіць найменні наступным састаўным часткам г. Мінска:

2.1. праектуемай вуліцы № 6 у межах вуліц Шаранговіча, Гарэцкага, Рафіева — «вуліца Малако́віч» («улица Малако́вич»);

2.2. праектуемай вуліцы № 1 у раёне вуліцы Кальцова — «вуліца Лары́сы Александрóўскай» («улица Лари́сы Александрóвской»);

2.3. праектуемай вуліцы № 2 у раёне вуліцы Кальцова — «вуліца Стэфáніі Станю́ты» («улица Стефáнии Станю́ты»);

2.4. праектуемай вуліцы № 1 у раёне вуліцы Язмінавай — «вуліца Яўгéна Глéбава» («улица Евгéния Глéбова»).

3. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

4. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня Савета В.В. Панасюк

Самое читаемое