Рашэнне Мінгарсавета ад 24 снежня 2019 года № 170 13-й сесіі Савета 28-га склікання

Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска.

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года № 190-З «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Прысвоіць найменні на­ступным састаўным часткам г. Мінска:

1.1. безыменнаму праезду ад Даўгінаўскага тракта да дзяр­жаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі» — «вуліца Лéпельская» («улица Лéпельская»);

1.2. скверу па вуліцы Матусевіча ў межах вуліц Матусевіча, Ляшчынскага — «сквер Пагулянка» («сквер Погулянка»);

1.3. скверу па вуліцы Якубоўскага — імя двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Ігнатавіча Якубоўскага і надалей называць яго «сквер Івана Якубоўскага» («сквер Ивана Якубовского»);

1.4. парку па вуліцы Клары Цэткін у межах вуліц Клары Цэткін, Гебелева, Калектарнай — «Яўрэйскі мемарыяльны парк» («Еврейский мемориальный парк»).

2. Дадзенае рашэнне падлягае абнародаванню (апублікаванню) ў газеце «Минский курьер».

3. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня В. В. Панасюк

Читайте нас в Google News

ТОП-3 О МИНСКЕ