
Святлана Цімошкіна, намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, зазначыла, што да заўтрашняга дня праверку да ацяпляльнага сезона пройдуць усе аб’екты на абслугоў-ванні арганізацый ЖКГ:

Рашэнне аб уключэнні ацяплення ў рэгіёнах прымаюць мясцовыя ўлады. Звычайна ў бальніцах, школах і дзіцячых садках батарэі становяцца цёплымі, калі сярэднясутачная тэмпература на працягу пяці дзён трымаецца не вышэй за 10 градусаў цяпла. У жылых дамах — восем градусаў і ніжэй. Тэмпературны рэжым маніторыцца пастаянна. Учора падача цяпла ў аб’екты сацыяльнай сферы пачалася ў Віцебскай вобласці, аднак уключэнне ацяплення ў жылым фондзе пакуль не плануецца. У іншых абласцях краіны ва ўпраўленнях ЖКГ гарвыканкамаў карэспандэнту «Р» пакуль не змаглі назваць канкрэтнай даты, калі пачнуць падаваць цяпло ў школы, дзіцячыя сады, бальніцы і жылыя дамы.
Начальнік упраўлення эканомікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Наталля Літвінчук назвала прыблізны кошт ацяплення двухпакаёвай тыпавой кватэры. Паводле яе слоў, па цяперашніх тарыфах ён складзе 22,1 рубля.