Вiншаванне дэкана факультэта журналістыкі БДУ

Дэкан факультэта журналістыкі БДУ Вольга Самусевіч:

— Паважаныя супрацоўнікі інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны»! Шаноўныя сябры! Факультэт журналістыкі БДУ і кафедра медыялогіі сардэчна віншуюць вас з 20-гадовым юбілеем!

За гэты час вы развіваліся і змяняліся разам з краінай, набывалі павагу, аўтарытэт і прыхільнасць сваіх карыстальнікаў, паплечнікаў. Ваш калектыў заўсёды аб’ектыўна і цікава адлюстроўвае падзеі жыцця сталіцы, краіны, свету. За гэтым стаіць штодзённая праца рэдакцыі, крэатыўнасць і талент яе кіраўнікоў.

Сёння «Мінск-Навіны» — гэта не толькі адзін з лідараў беларускага медыярынку, надзейная крыніца інфармавання, але і цудоўны калектыў, які з павагай адносіцца да традыцый журналістыкі, прынцыпаў прафесійнай этыкі і пры гэтым адкрыты для ўсяго новага, прагрэсіўнага.

У сучасным медыясвеце няма нічога пастаяннага: медыямода праходзіць, не паспяваючы стаць трэндам, змяняюцца звычкі і паводзіны аўдыторыі.

Няма гатовых рашэнняў: выйграе той, у каго ёсць ідэі, хто здольны шукаць і спрабаваць. Таму ў вас не толькі слаўнае мінулае і цікавая сучаснасць, але і вялікія перспектывы развіцця і росту.

Для нас вы — надзейныя сябры, партнёры, дарадцы. Мы ўдзячныя вашай камандзе за падтрымку і супрацоўніцтва, дапамогу ў рэалізацыі сумесных праектаў і выхаванні маладога пакалення журналістаў.

У юбілейны год шчыра жадаем вам добрага здароўя, шчасця, поспехаў, плённай працы, захапляльных інфармацыйных нагод і яскравых публікацый!

Вы мудрыя і вопытныя, але разам з тым маладыя, жыццярадасныя, напоўненыя свежымі ідэямі і памкненнямі да новых вяршынь.

Жадаем захоўваць ваш прафесійны падыход і любоў да справы. Будзьце заўсёды і ва ўсім на вышыні!

Читайте нас в Google News

ТОП-3 О МИНСКЕ