Кіраўнік адмiнiстрацыi Савецкага раёна Сяргей Хiльман:
– Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з днём нараджэння галоўнага і самага адметнага інфармацыйнага агенцтва сталіцы «Мінск-Навіны».
На працягу 20 гадоў яно з’яўляецца адным з лідараў па падачы дакладнай і аб’ектыўнай інфармацыі, бесстаронняй ацэнцы падзей у горадзе і краіне.
Супрацоўнікаў агенцтва адрозніваюць не толькі аператыўнасць і дакладнасць у выкладзе падзей, але і ўменне поўна раскрываць іх сутнасць праз змястоўныя пытанні ньюсмейкерам. Невыпадкова навінавая стужка і аналітычныя рэсурсы «МН» папулярны не толькі ў гаражан, але i ў супрацоўнікаў дзяржаўных органаў, ва ўсіх, каго цікавіць аб’ектыўная і аператыўная карціна рэчаiснасцi.
Савецкі раён таксама плённа супрацоўнічае з агенцтвам для асвятлення падзей у раёне, для вырашэння іншых сумесных задач, якія стаяць перад органамі ўлады і сродкамі масавай інфармацыі.
Жадаем вам дабрабыту і росту, смелых ідэй і яркіх артыкулаў! Чакаем добрых навінаў! Віншуем з юбілеем!