1200h90 2

Я. Купала і мода ХХ ст. Вандроўка па архіўных фотаздымках

Якiм прадметам гардэроба мужчына «прыкрывае сваю існасць» і што такое навуснікі? Цікавыя факты пра модныя вобразы класіка беларускай літаратуры расказала карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Надзея Саевіч.

kp 3331 1922 1923

1922-1923 гг.

«Альберт» на шыі

Пра паэта мы можам меркаваць не толькі па ягоных творах, але і па захаваных успамінах і фатаграфіях.

— Купала быў чалавекам далікатным, прыгожым, ён умеў элегантна апранацца. Незаўважыць яго было нельга. Напрыклад, паэт, драматург, перакладчык Алесь Звонак успамінаў: «Вылучаўся ён, апрача сваёй сталасці, у параўнанні з маладзейшымі пісьменнікамі яшчэ некай падцягнутасцю, зграбнасцю, нават вопраткай. Шэры касцюм, гальштук, белы каўнерык — усё ляжала на ім натуральна, не вылучалася ніякай франтаватасцю». Жыццё Купалы прыпадае на час, калі адбываюцца рэзкія змены ў палітычным, грамадскім, сацыяльна-эканамічным жыцці. І мода, безумоўна, хутка рэагавала на гэта, — пачынае размову галоўны захавальнік фондаў Н. Саевіч.

Разглядаем фотаздымкі 1908–1909 гг.

— Па каўнерыку-стойцы бачна, што паэт улічваў усе модныя тэндэнцыі таго часу. Называлася мадэль «Альберт» — у гонар мужа англійскай каралевы Вікторыі прынца Альберта, які ўвёў іх у моду, — кажа суразмоўца. — Як падтрымаць ідэальную форму каўнерыка? На адвароце падстрочвалі патаемную кішэньку пад устаўку, якая магла быць з кітовага вуса альбо слановай косткі. Пазней выкарыстоўвалі больш танны матэрыял — пластык, тоўсты кардон, — тлумачыць Н. Саевіч.

kp 3345. minsk 1929

Мінск, 1929 год

Гальштук з арнаментам

Яшчэ адна важная дэталь вобраза песняра — гальштук. Мая суразмоўца ўзгадала словы французскага пісьменніка, драматурга, крытыка Анарэ дэ Бальзака: «Мужчына каштуе таго ж, што і яго гальштук. Гэта — ён сам. Ім ён прыкрывае сваю існасць. У ім праяўляецца яго дух». Колер, тканіна, афарбоўка прынта, нават вузел (Купала завязваў на самы просты) — усё гэта распавядае пра тэмперамент мужчыны. У асноўным аўтар «Жалейкі» набываў аднатонныя, цёмна-сінія, чорныя з прынтамі ў дыяганальную палоску (белая, бэзавая) або клетку.

У 1920-я гады ў перыяд уздыму беларускай культуры, росквіту нацыянальнай самясвядомасці, каб падкрэсліць сваю самаідэнтычнасць, Янка Купала насіў вытканы гальштук з нацыянальным арнаментам. А вось двухбаковы аксэсуар, які паэт прывез у 1935 годзе з Чэхаславакіі. З аднаго боку — сіні з аздабленнем, з другога — крыху выцвілы ад часу бэзавы, — паказвае рэдкі экспанат супрацоўніца музея.

kp 640 galshtuk tkany belaruskim arnamentam yanki kupaly

Па словах галоўнага захавальніка фондаў, прадметы гардэроба Купалы, якія захаваліся (паліто, кепі, касцюм-тройка, фрэнч), не маюць шавецкіх пазнак ці ярлыкоў. Адзіны прадмет з гардэроба Янкі Купалы, які захаваўся з шавецкай біркай, — паліто-шуба, пашытая ў атэлье Гольдзіна ў Мінску. Шыкоўнае! Звонку — тоўстае чорнае сукно, а ўнутры — футра з хвосцікамі тхора. Хвосцік — прыкмета добра выдзеланага футра. Рэч вельмі дарагая. Для параўнання прывяду наступную інфармацыю: (да 1917 года) за звычайны мужчынскі касцюм трэба было заплаціць 20–25 рублёў, а за фунт хлеба — 1 капейку.

Абутак

kp 3431. yanka kupala yozaf gora yaraslaў kratahvil. karlavy vary 1927

Янка Купала, Ёзаф Гора, Яраслаў Кратахвіл. Карлавы Вары, 1927 год

— Падчас Першай сусветнай вайны мода змяняецца. У паўсядзённасць пранікаюць элементы ваеннага аддзення — фрэнч, вялікія металічныя гузікі, накладныя кішэні, боты, — паказвае фотаздымак 1921 года Н. Саевіч. — А на здымку 1927 года, на якім — беларускі паэт разам з чэшскімі пісьменнікамі ў Карлавых Варах, можна разгледзець гамашы — спецыяльныя накладкі, якія выкарыстоўваліся, каб захаваць абутак ад бруду, — кажа Н. Саевіч.

Дадам: гэта адна з нямногіх фотакартак, на якой аўтар «Жалейкі» крыху ўсміхаецца. Загадкавая ўсмешка, як у «Моны Лізы»!

Была «федорай» — стала «барсаліна»

Пераходзім да здымку 1935 года, калі Я. Купала едзіў у Харкаў на адкрыццё помніка Тарасу Шаўчэнку. Ведаеце, якая цікавая дэталь на паэце на гэты раз? Капялюш. Першапачаткова ён называўся «федора», а з цягам часу атрымаў назву «барсаліна» у гонар італьянца Джузэпэ Барсаліна, які ўдасканаліў мадэль. Заснавальнік аднайменнай кампаніі зрабіў галаўны ўбор са спецыяльным прамінам, дзякуючы якому капялюш стала зручней здымаць трыма пальцамі пры прывітанні.

kp 3485. na adkryczczi pomnika t.shaўchenku. harkaў 1935

На адкрыцці помніка Т. Шаўчэнку. Харкаў, 1935 год

— У 1930-я адзенне шылі ўжо не з такіх якасных тканін, як раней, а выбар тавару быў невялікім. Звярніце ўвагу на каўнерык: ён крыху прымяты, пашыты з тонкай тканіны, а кончыкі — заламаныя. Але Купала ўмеў нават у самых неспрыяльных умовах выглядаць дастойна. У гэты перыяд пачаў насіць таксама кепі. Адна з іх захоўваецца ў фондах нашага музея.

Вусы

Вусы Купалы ў 1930-я па форме нагадвалі трапецыю, а ў пачатку ХХ ст., калі ён быў юнаком, выглядалі быццам бы твор мастацтва — з завітымі кончыкамі. Але як за такой прыгажосцю даглядалі дэндзі?

kp 317880 vilnya. 1908

Вільня, 1908 год

— Вусы намазвалі рознымі бальзамамі і спецыяльнымі фіксатарамі для падтрымання адпаведнай формы. Мелі поспех навуснікі — прыстасаванне, якое накладвалася на вусы. У навусніках трэба было спаць, іх выкарыстоўвалі і пры харчаванні. Існавалі нават накладкі на кубкі і лыжкі. Цэлая навука! Як бачым па фотаздымках, Купала валодаў ёю, — працягвае размову Н. Саевіч.

 

Кій — у падарунак

— Кіёчкі паэт вельмі любіў, і былі яны ўсе рознага дызайну. У нас захоўваецца кій з сандалавага дрэва, які падарылі беларускія пісьменнікі падчас адпачынку ў Ялце, а таксама гранёны кій з гісторыяй, — паказвае прыгожы драўляны выраб музейны супрацоўнік. — З восені 1941-га у эвакуцыі паэт жыве ў пасёлку Пячышчы, што ў Татарстане. Пакідаў Мінск вельмі хутка. Сабраў самае неабходнае — некалькі чамаданаў. У пасёлку рабочыя мелькамбіната заўважылі, што беларускі паэт ходзіць са звычайнай палкай-крывулькай. Яны вытачылі прыгожы кій і падарылі паэту.

kp 639 gadzinnik. maskva. 1930 yya gg

Гадзіннік. Масква, 1930-ыя гг.

І яшчэ адна цікавостка. Некалькі гадоў таму завод «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю наручных гадзіннікаў «Мова», створаную па матывах музейнага экспаната — гадзінніка Янкі Купалы.

Пад заслону

Беларускі літаратуразнаўца, фалькларыст, выдавец, прафесар Пецербургскага ўніверсітэта Браніслаў Эпімах-Шыпіла, можна сказаць, быў хросным бацькам Купалы ў літартуры. Дзякуючы мецэнату ўбачыў свет першы зборнік «Жалейка», ён падтрымліваў вучобу маладога паэта ў Пецярбургу, дапамагаў матэрыяльна. Нават калі ў 1909 годзе Купала прыехаў з Вільні, ён спыніўся на кватэры прафесара на Васільеўскім востраве.

— Першапачаткова паэт падпісваў свае творы псеўданімам Янук Купала. На вокладцы ж першага зборніка «Жалейка», які рэдагаваў Браніслаў Эпімах-Шыпіла, пазначана імя аўтара — Янка Купала. Невядома, ці змяніў яго прафесар наўмысна, ці гэта друкарская памылка, але сёння мы ведаем паэта Янку Купалу, а подпіс «Янук Купала» з гэтага часу больш не сустракаецца, — сказала Н. Саевіч.

Даведка

10 чэрвеня 1925 года Янку Купалу было нададзена ганаровае званне — народны паэт БССР. Сёлета Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы святкуе 100-годдзе гэтай падзеі. Музей падрыхтаваў розныя мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею: літаратурныя вечарыны, тэатральныя пастаноўкі, музычныя імпрэзы, выстаўкі. Далучайцеся!

Фото з архіва музея Янкі Купалы

Читайте также:

Смотрите также:

Строительство жилья, новые детсады и зона отдыха у Слепянской водной системы в Первомайском районеСтроительство жилья, новые детсады и зона отдыха у Слепянской водной системы в Первомайском районе
Вечерний Минск: теплая зима в столице и жалобы минчан. Актуальные темы с 27 января по 2 февраляВечерний Минск: теплая зима в столице и жалобы минчан. Актуальные темы с 27 января по 2 февраля
telegram
Yandex Zen logo
Goolge logo
Скидки до 70 % объявили столичные магазины на выходные 8 и 9 февраля

Скидки до 70 % объявили столичные универмаги на выходные 8 и 9 февраля. Куда отправиться за выгодными предложениями — в материале корреспондента агентства «Минск-Новости».

depositphotos 4019433 s 2019

Фото Depositphotos

«ЦУМ Минск»

С пятницы по воскресенье покупателей ожидает скидка до 55 % при покупке непродовольственных товаров стоимостью от 7 рублей за штуку или метр и до 15 % на крупногабаритную бытовую технику. Также в пятницу, 7 февраля, объявлена скидка до 10 % на товары для женщин.

ГУМ

С пятницы по воскресенье, 7–9 февраля, в универмаге объявлены скидки до 55 % на выделенный ассортимент непродовольственных товаров (от 7 рублей за единицу). А также до 40 % — на товары из зимних коллекций.

ТД «На Немиге» и универмаг «Беларусь»

Ежедневно в универмагах действуют скидки от 5 до 70 % на выделенный ассортимент в различных категориях товаров.

ТЦ «Кiрмаш»

На выходные дни в магазине предусмотрены скидки до 50 % — на женскую одежду и ювелирные изделия; до 45 % — на парфюмерию, косметику, обувь и часы; до 35 % — на мужскую одежду, галантерею, товары для дома, домашний текстиль и керамику; до 30 % — на белье, чулочно-носочные изделия и мебель, а также до 15 % — на товары для детей.

Подробнее с акционным ассортиментом можно ознакомиться на официальных сайтах универмагов в разделе «Акции».

Четыре многоквартирных жилых дома построят на ул. Уручской

Жилые дома построят на месте заброшенных складских помещений на ул. Уручской, рассказал в эфире программы «Говорит и показывает Минск» на «Радио-Минск» глава администрации Первомайского района Вадим Передня, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости».

Строительство жилья, новые детсады и зона отдыха у Слепянской водной системы в Первомайском районеСтроительство жилья, новые детсады и зона отдыха у Слепянской водной системы в Первомайском районе

Как пояснил В. Передня, складские помещения не эксплуатируются более пяти лет. Однако земли, на которых они расположены, не вводились в хозяйственный оборот, поскольку возведение на этом месте жилья было запланировано заранее.

За это время была подготовлена проектная документация, прошло обсуждение, и в 2025 году планируется приступить к строительству зданий — четырех многоквартирных жилых домов. Так что в ближайшее время на этом участке земли будет наведен порядок, — пообещал глава администрации.