Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян з Днём беларускага пісьменства
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян з Днём беларускага пісьменства, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на прэс-службу Прэзідэнта.
Гэтае свята сабрало сёлета шмат прадстаўнікоў народа у Добрушы. А. Лукашэнка адзначыў, што яно стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў, бо менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.
Беларускі народ заўсёды шанаваў слова, якое пачалося з Еўфрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага, яго ўпершыню 505 год таму надрукаваў Францыск Скарына, а падтрымлівалі знакамітыя пісьменнікі: Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Уладзімір Караткевіч, Іван Мележ, Іван Шамякін і іншыя.
Прэзідэнт пажадаў усім гасцям і удзельнікам мерапрыемства здароўя, жыццёвай мудрасці, дабрабыту, натхнення i плёну ў працы, мірнага неба i асабістага шчасця.
Смотрите также: