ГЛЫБІНКА. Чым ганарыцца і прываблівае гасцей Давыд-Гарадок

vm eksklyuziv880h102

У Беларусі шмат мястэчак, пра якія, не ў прыклад вялікім гарадам, мала што вядома. Як жывуць там нашы суайчыннікі, да чаго імкнуцца, у што вераць і чым ганарацца — аб гэтым новы праект газеты «Вячэрні Мінск» «Глыбінка».

Давыд-Гарадок Столінскага раёна размясціўся на беразе ракі Гарыні — прытока Прыпяці. Лічыцца, што заснаваў яго прыкладна ў 1100 годзе князь Давыд Ігаравіч — унук Яраслава Мудрага. У XVI стагоддзі гэты населены пункт стаў гандлёвым цэнтрам Валына-Падольскага рэгіёна. Па Гарыні, Прыпяці і Дняпры смалу, дзёгаць, хлеб везлі ў Кіеў, а праз канал Агінскага — у Балтыку. Ніколі ў мястэчку раней не была, таму з цікавасцю разглядала вузкія вулачкі з акуратнымі аднапавярховымі дамамі яшчэ мінулага стагоддзя. Адзін да аднаго не падобныя, але ёсць і агульныя рысы: на кожным — выява Сонца, выразаная або намаляваная на фасадзе пад дахам.

20 4 e1672909873361

Песні Лады і Леля

— Сонечны дыск з промнямі, што адыходзяць ад яго, — старажытны славянскі сімвал, — тлумачыць мясцовы жыхар Аляксандр. — Гэта наш абярэг, людзі і сёння наносяць яго выяву на жыллё. Ёсць ён таксама на старадаўніх посудзе, ручніках, мэблі. А яшчэ гэты знак увасабляе імкненне чалавека да чыстых, светлых помыслаў на сваім крузе жыцця.

Жыхары Давыд-Гарадка горда называюць сябе гарадчукамі. З пакалення ў пакаленне тут перадаюцца арыгінальныя традыцыі і звычаі продкаў. Напрыклад, жаночы галаўны ўбор — намітка. На Палессі яго спрадвеку насілі ўсе жанчыны, хаця доўгі вузкі ручнік з вышытымі на канцах узорамі закруціць і сабраць кругом галавы без навыку складана. Давыд-гарадоцкія наміткі ад іншых адрозніваліся: былі нашмат даўжэйшыя і завязваліся так, што тырчалі на галаве, як рогі, а канцы звешваліся ледзь не да пояса. Але прыгажосць беларускіх жанчын гэта не псавала.

— У царкву хадзілі амаль усе, аднак гэта не перашкаджала людзям прытрымлівацца і старажытных славянскіх звычаяў, — гаворыць гід. — Апявалі Ладу і Леля, ладзілі народныя гулянні на берагах азёр і рэк, скакалі праз вогнішча, лячылі травой і змовамі.

Салдат і кампанія

Фішка Давыд-Гарадка — народны абрад «Конікі», які штогод праводзіцца ў Шчодры вечар (у ноч з 13 на 14 студзеня). У снежні 2019 года ўнікальны рытуал быў прызнаны нематэрыяльнай культурнай спадчынай Беларусі.

20 2 e1672909854688

— Святу больш за 100 гадоў, такога няма больш нідзе, — адзначае Аляксандр. — У аснове — вобраз Каня, а не Казы, як прынята на Каляды.

— Адкуль пайшла традыцыя? — пытаюся я.

— Старажылы распавядалі, што нібыта падчас Першай сусветнай вайны неяк перад Новым годам у Давыд-Гарадку стаяў эскадрон казакоў, а лінія фронту была далёка. Адзін салдат ад няма чаго рабіць змайстраваў імітацыю каня з двух кошаў, якія мацаваліся да чалавека. А замест конскай галавы ўзяў валёнак. Зверху ўсё накрывалася папонай, і атрымліваўся калядны персанаж. Прыбралі таксама Салдата, Дзеда, Бабу, Мядзведзя, Барана, Смерць і нават Чорта. І пайшлі казакі мясцовы народ забаўляць. Ім і чарку налівалі, і грошай давалі. Свята так усім спадабалася, што прыжылася назаўжды. Гарадчукі дагэтуль беражліва захоўваюць аўтэнтычнасць «конікаў». Рыхтуюцца загадзя: сваімі рукамі робяць маскі, шыюць касцюмы, запрашаюць гасцей. А пасля выканання абраду ладзяць вялікі святочны баль. Тады паўсюль чуваць шчадроўныя песні.

Гарадок багаты на таленты. Тут нарадзіўся і вырас беларускі пісьменнік, драматург, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Георгій Марчук, намінаваны на Нобелеўскую прэмію. Па яго аўтабіяграфічнаму твору «Кветкі правінцыі» зняты аднайменны мастацкі фільм. Здымкі праходзілі ў Давыд-Гарадку. Гэта таксама радзіма пісьменнікаў Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзіміра Глушакова, Паўла Місько. Самабытны вобраз мястэчка прадстаўлены і ў творчасці Уладзіміра Караткевіча.

20 1 scaled e1672909832213

Што пасееш

Прадпрыемстваў у гарадку няшмат, а насельніцтва — каля 6 000. Вось і арганізавалі жыхары свой бізнес — агародніцтва. Вырошчваюць гародніну-садавіну на продаж і займаюцца насенневодствам. Балазе зямля ў тых месцах урадлівая. Справа пайшла. Па пятніцах і выхадных на мясцовым рынку можна купіць гародніну, мяса, сала, рыбу, закаткі, мёд.

У нядзелю з’язджаюцца фермеры не толькі з Беларусі, але і з Расіі. Закупляюць у надзейных, правераных часам аграрыяў насенне буракоў, морквы, агуркоў, зеляніны, бульбы, кветак — недарагое і якаснае. Яшчэ адзін від камерцыі — клейка фасовачнай упакоўкі. Займаюцца гэтым зімой. Кажуць, за дзень умелец здольны зрабіць каля тысячы пакецікаў. Афармляюць іх яркімі каляровымі малюнкамі адпаведных сельгаскультур. Ідзе гандаль і на вагу — з палатняных мяшэчкаў. Назіраю, як адна з прадаўшчыц спрытна адмярае насенне то чайнай лыжачкай, то шклянкамі рознай ёмістасці.

20 pol e1672909843658

— Лепш шклянкамі браць, — даверліва шэпча мне сталая пакупніца. — У расфасоўку па 10–15 семак кладуць — атрымліваецца даражэй.

20 3 e1672909863651

Ага, трэба запомніць! А яшчэ гарадчукі — заўзятыя рыбаловы. Рыбка ў Гарыні сапраўды ёсць, спрадвеку лавілі і для сябе, і на продаж. Салілі, вэндзілі, вялілі. Мясцовыя рамеснікі шылі на заказ выдатныя боты, краўцы — адзенне. Займаліся кавальскай справай, ткацтвам, выраблялі плеценае аздабленне для брычак, медны посуд, цяслярнічалі. Карацей кажучы, майстры на ўсе рукі. Такія і зараз тут ёсць!

Перад ад’ездам прайшлася па мястэчку. Убачыла помнік заснавальніку гарадка князю Давыду. А яшчэ паглядзела на старадаўнія будынкі, наведала Свята-Георгіеўскую царкву — старажытны помнік драўлянага дойлідства. Пакланілася мемарыялу героям Вялікай Айчыннай вайны, якіх у Давыд-Гарадку памятаюць і шануюць. Кажуць, у Дзень Перамогі туды ўсё яшчэ прыходзяць ветэраны. На жаль, усяго некалькі чалавек засталося… Паднялася яшчэ на Замкавую гару. Але нават слядоў паселішча там ужо няма. Ляжыць толькі вялікі камень з надпісам: «Адсюль ёсць пайшоў гарадок Давыда. ХІІ стагоддзе». І вакол чыстае ў літаральным сэнсе поле. Ніякага смецця. Берагуць гарадчукі сваю зямлю і гісторыю.

Фота аўтара і з інтэрнета

telegram
Yandex Zen logo
Goolge logo
До +12 °C и местами туманно будет в Беларуси 26 октября

Облачная погода с прояснениями ожидается в республике 26 октября, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости» со ссылкой на Белгидромет.

туман осень погода

Дождей в субботу не прогнозируется. В ночные и утренние часы над Брестом и Гродно сгустятся туманы.

Ветер южный, неустойчивый, 2–7 м/с.

Температура воздуха ночью будет колебаться от +1 °С до +6 °С.

Днем столбики термометров в Витебске и Могилёве покажут +7 … +9 °C, в Гомеле — +8… +10 °C, в Минске и Гродно воздух прогреется до +11 °C, в Бресте — до +12 °C.

Новобранцы специализированного лицея МЧС дали клятвы первокурсников

В Специализированном лицее при Университете гражданской защиты МЧС 25 октября состоялась торжественная церемония принесения клятвы первокурсниками, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости».

КЛЯТВА ПЕРВОКУРСНИКА || Новобранцы лицея МЧС || Служу Республике Беларусь!КЛЯТВА ПЕРВОКУРСНИКА || Новобранцы лицея МЧС || Служу Республике Беларусь!

Всего клятву произнесли 86 мальчишек, которые зачислены на первый курс.

Мероприятие закончилось награждением преподавателей, выпускников и лицеистов за вклад в образовательную и воспитательную деятельность.