Тры прэм’еры кастрычніка: на VOKA выйшлі замежныя кінахіты ў беларускай агучцы
Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў адразу тры прэм’еры — знакамітыя замежныя стужкі ў беларускай агучцы. Ужо зараз на платформе можна паглядзець спартыўную драму «Вершніца», прыгодніцкі мультфільм «Прыгоды Трабла» і дэтэктыў «Ветраная рака».
«Вершніца» (Ride like a girl, 2019)
Фільм прысвечаны адной з самых прэстыжных і знакамітых спартыўных падзей у Аўстраліі — Кубку Мельбурна, які праводзіцца адзін раз на год. У цэнтры гісторыі — маладая дзяўчына з невялікага горада, якая вырашаецца ўдзельнічаць у гэтых гонках, нягледзячы на грамадскія стэрэатыпы і ўласныя сумневы. Яе мэта — давесці, што нават з глыбінкі можна дасягнуць вялікіх вышынь у свеце элітных конных гонак. У галоўнай ролі — Тэрэза Палмер.
«Ветраная рака» (Wind River, 2016)
Фільм заснаваны на рэальных падзеях, звязаных з забойствамі дзяўчат на тэрыторыі рэзервацыі Уінд-Рывер, якія прыцягнулі ўвагу рэжысёра і сцэнарыста Тэйлара Шэрыдана. Ён жыў у падобнай рэзервацыі ў маладосці і працаваў у цесным кантакце з прадстаўнікамі карэнных амерыканцаў, што дазволіла стварыць аўтэнтычны фільм, які атрымаў шмат станоўчых водгукаў. Па сюжэце егер Коры Ламберт знаходзіць знявечанае цела дзяўчыны. Малады агент ФБР Джэйн Бэннер, якая не знаёмая з мясцовымі прыроднымі ўмовамі і звычаямі, просіць Коры дапамагчы злавіць забойцаў. У галоўных ролях у гэтым дэтэктыве пра помсту зняліся Джэрэмі Рэнэр і Элізабэт Олсэн.
«Прыгоды Трабла» (Trouble, 2019)
Гэты мультфільм спадабаецца гледачам любога ўзросту і ідэальна падыходзіць для сямейнага прагляду. Галоўны герой — спешчаны сабака Прынц, спадчыннік мільённага багацця, які выйшаў з зоны камфорту і апынуўся на вуліцы. Цяпер ён марыць вярнуцца дадому. Для гэтага яму трэба знайсці новых сяброў, пазбавіцца дакучлівых вавёрак і скінуць з хваста мацёрага паляўнічага. Так пачынаюцца каралеўскія канікулы.
Кожны з гэтых фільмаў можна паглядзець у раздзеле «CINEVOKA — Кіно па-беларуску» ў анлайн-кінатэатры VOKA ад А1. Зараз у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 100 карцін у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм’ер апошніх гадоў. Кантэнт створаны спецыяльна для платформы.