1200 90

Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, павіншаваў вернікаў са святам Божага Нараджэння

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

«Хрыстус нарадзіўся — Бог аб’явіўся! Уславім Яго!» Гэтая радасная вестка гучыць сёння па ўсім свеце… Дарагія вернікі, таму і я, ваш брат і біскуп, з радасцю абвяшчаю праўду аб Нараджэнні Пана: Бог стаў чалавекам, Ён прыйшоў, каб пасяліцца сярод нас. Бог не дзесьці далёка ад нас — Ён блізка!..

Так учыніла Любоў

vm 22.12

Мае дарагія! Абвяшчэнне таямніцы Божага Нараджэння — заўсёды новае і актуальнае, заўсёды дзіўнае і радаснае, таму што яно пераўзыходзіць усе нашыя самыя смелыя спадзяванні. Перш за ўсё таму, што гэта не проста чутка, а сапраўдны факт, гэта падзея, аб якой распавялі нам вартыя даверу сведкі, што на свае вочы ўбачылі Езуса з Назарэта…

Браты і сёстры, «слова сталася целам»! Слова і цела — гэта дзве супрацьлеглыя рэальнасці, таму слушна ў свой час папа Бэнэдыкт XVI задаў пытанне: «Як можа вечнае і ўсемагутнае Слова стаць слабым і смяротным чалавекам?» Адказ ёсць толькі адзін: так учыніла Любоў. Той, хто любіць, хоча ўсім дзяліцца са сваім любым, хоча быць у еднасці з ім. Таму ў Святым Пісанні паказваецца доўгая гісторыя любові Бога да свайго народа, любові, якая, па словах святога Яна Паўла II, «дасягнула сваёй вяршыні ў Езусе Хрысце».

«Слова сталася целам…» Святло гэтай праўды адкрываецца кожнаму, хто прымае яе з вераю, бо гэта вялікая таямніца Любові… Так было ў бэтлеемскую ноч, так ёсць і сёння…

Святло для супольнага шляху

Браты і сёстры, чаго сапраўды шукае нашае сэрца, як не праўды? Яе шукае кожнае дзіця, задаючы бацькам і выхавацелям шматлікія пытанні; яе шукае малады чалавек, які жадае знайсці глыбокі сэнс жыцця; яе шукаюць усе мужчыны і жанчыны, імкнучыся спраўляцца са сваімі абавязкамі ў сям‘і і на працы; яе шукае кожны пажылы чалавек, каб мець адчуванне паўнаты зямнога існавання…

Штогадовае святкаванне ўрачыстасці Божага Нараджэння — гэта святло для народаў, для супольнага шляху чалавецтва… Як мы ведаем, Яго валадарства не з гэтага свету, але яно важнейшае за ўсе зямныя валадарствы. Гэта як закваска для чалавецтва: калі б яе не было, не было б той магутнай сілы, якая кіруе намі ў супрацоўніцтве дзеля агульнага дабра і ў самаахвярным служэнні бліжняму. Вера ў Бога, які пажадаў падзяліцца з намі сваёй любоўю, пастаянна заахвочвае нас да ўдзелу ў гэтай Божай гісторыі збаўлення. Давайце разам сузіраць гэтую вялікую таямніцу любові, няхай нашыя сэрцы будуць асветленыя святлом, якое ззяе ў Бэтлеемскай стаенцы. Няхай святло Божага Нараджэння зноў заяснее і натхніць нас да пошукаў справядлівага і мірнага суіснавання…

Найвялікшая падзея

Божае Нараджэнне — гэта ўнікальная ўрачыстасць для сям’і. Гэта не свята прыбранай ялінкі ці зімовага сонцастаяння… Божае Нараджэнне — гэта найвялікшая падзея ў гісторыі чалавецтва, якой мы, вернікі, павінны быць заўсёды вернымі вестунамі. Мы павінны бараніць яе перад усялякімі спробамі секулярызацыі, бо хоць нараджэнне Месіі было вельмі чаканым, але яно поўнілася цяжкасцямі і выпрабаваннямі для Марыі і Юзафа: у Бэтлееме не было месца для Святой Сям’і, якая чакала нараджэння Езуса… Людзі не распазналі знакаў часу, знакаў прыйсця Месіі, і таму не клапаціліся аб тым, каб падрыхтаваць Яму месца ў сваіх дамах і ў сэрцах… Падзеі ў Бэтлееме ў святую ноч з’яўляюцца жывым і яскравым сведчаннем таго, што Пан Бог, якога людзі заўсёды ўспрымалі як «далёкага, пагружанага ў вечнасць на вышынях», увайшоў у гісторыю чалавецтва абсалютна незаўважаным. Месцам свайго нараджэння Ён выбраў убогі хлеў на ўскраіне чалавечага жыцця і паўсядзённых спраў. Таму Ён і сёння выбірае месцы далей ад людскога шуму, ад крыкаў і спрэчак аб тым, хто важнейшы і ў каго больш правоў. Бог выбраў месца, дзе пануе цішыня, дзе ніхто нікога не прыгнятае, дзе выразна чуваць Яго ціхі голас.

Несці ў свет Евангелле

Мае дарагія вернікі… Час абвяшчэння добрай навіны не можа скончыцца з завяршэннем нашага святкавання Божага Нараджэння. Несці ў свет Евангелле і практыкаваць яго неабходна кожны дзень: бацькі павінны рабіць гэта сваім адказным клопатам аб каталіцкім выхаванні дзяцей; моладзь і дзеці — вернасцю ў сяброўстве з Езусам і сумленным выкананнем сваіх абавязкаў; хворыя і церпячыя — ахвяраваннем сваіх цяжкасцяў Богу і яднаннем з Ім; урэшце, усе мы павінны старацца жыць згодна са сваім сумленнем і пакліканнем…

Свае пажаданні на радаснае святкаванне Урачыстасці Нараджэння Пана і на ўвесць Новы, 2024 год падмацоўваю пастырскім благаслаўленнем у імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн.

З пастырскага паслання арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на Нараджэнне Пана

telegram
Yandex Zen logo
Goolge logo
ГІСТОРЫЯ АДНОЙ КАРЦІНЫ. «Пайшоў з жыцця з імем нашага песняра…». Апошні твор Барыса Аракчэева

Апошні твор жывапісца і педагога Барыса Аракчэева — «Янка Купала ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Пасля ягонай смерці малодшая дачка — мастак, ілюстратар дзіцячых кніг, куратар Аксана Аракчэева ў 2014 годзе падарыла Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы карціну і два эскізы. Якую гісторыю скрывае ваеннае палатно з выявай беларускага песняра — у матэрыяле карэспандэнта агенцтва «Мінск-Навіны».

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 53 29 896

Настаўнікі

Барыс Аракчэеў нарадзіўся ў Яраслаўлі, але сваё жыццё прысвяціў Мінску. Ён, пятнаццацігадовы юнак, сустрэў вайну ў роднай вёсцы Турбанава. Барыс — адзіны карміцель у сям’і. Бацькі не было ў жывых, маці — інвалід, два малодшыя браты і дзве сястры. Працаваў у калгасе, і ў канцы 1943 года дабіўся таго, каб яго прызвалі ў Чырвоную Армію. З Кірава ў 1944 годзе адправілі ў Беларусь. Служыў у Бабруйску, а пасля перамогі — чарцёжнікам аператыўнага ўпраўлення штаба Беларускай ваеннай акругі ў Мінску. У той жа час пачаў наведваць заняткі ў студыі Валянціна Волкава.

Аднойчы Барыс Аракчэеў пісаў эцюд у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага. Да яго падыйшлі Валянцін Волкаў і Віталь Цвірка. Апошні сказаў: «Адзіны салдат піша, а мастакоў няма. Малайчына, паступай у вучэльню — дзверы адчынены». А яму яшчэ тры гады служыць…

Пасля дэмабілізацыі, восенню 1950 года, ён паступіў ў Мінскае мастацкае вучылішча (зараз — Мінскі дзяржаўны мастацткі каледж імя А. К. Глебава. — Прым. аўтара). Скончыў яго за тры гады — быў выдатнікам. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Мінскім тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. — Прым. аўтара), дзе ягонымі выкладчыкамі былі мастакі Віталь Цвірка і Валянцін Волкаў. Група будучых жывапісцаў была «шматгалосая». Разам з Барысам Аракчэевым вучыліся, стаўшыя пазней знакамітымі, нашы класікі — Леанід Шчамялёў, Віктар Грамыка, Мікалай Залозны, Аляксандр Сямілетаў…  На пленэрах Цвірка заўсёды казаў: «Самы галоўны наш настаўнік — прырода».

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 56 38 755

Шмат палотнаў («На абпаленай зямлі», «Партызанская сям’я», «На заданне. Апошні наказ на дарогу») прысвечаны ваеннай тэме, бо юнацтва майстра прыпала на гады неверагодных выпрабаванняў. Адно з іх, знакавае, — «Янка Купала ў гады Вялікай Айчыннай вайны», над якім Б. Аракчэеў працаваў больш десяці гадоў.

— Мастак зрабіў два эскізы: у цёплай і халоднай колеравай гаме. У першым варыянце Янка Купала вельмі сумны, нягледзячы на вохрыстую, амаль сонечную палітру. Барыс Аракчэеў паказаў паэта ў вышыванцы, за яго спіной — савецкія войскі, якія адступаюць ад лініі фронту. На другім варыянце работы Купала больш бадзёры, з прыўзнятым настроем. Ён на сваім аўтамабілі праехаў убачыць наступленне савецкіх байцоў, — кажа вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Валянціна Ціханавецкая.

Апошні мазок

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 53 26 726 1

У першай палове 1960-х Барысу Аракчэеву далі майстэрню. Мастацтвазнаўца Барыс Крэпак ў сваім матэрыяле, апублікаваным у кнізе «Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце», ўспамінае, што ў гэтым памяшканні яны за кубачкам гарбаты ці бакалам сухога віна шмат размаўлялі «пра час і пра сябе». Б. Крэпак піша: «Аднойчы ён раптам сказаў мне, што калі прыйдзе апошні час, то хацеў бы быць пахаваны менавіта ў Беларусі. Я тады замахаў рукамі: навошта такія журботныя думкі, калі ўсё жыццё наперадзе? А ён мякка ўсміхнуўся: «Ты занадта малады, каб гэта разумець. Жыццё — такая дзіўная штуковіна, калі не ведаеш, што з табой здарыцца заўтра».

Мне таксама пашчаслівілася пабываць у майстэрні, якая знаходзіцца на рагу вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай. На першым паверсе — адзін з самых знакамітых сталічных рэстаранаў, над вывеской якога — картуш з пажаданнем мінчанам Carpe diem («Лаві дзень»), а таксама мемарыльная дошка аўтарства скульптара і фатографа Яўгена Колчава. Від з вокнаў — цуд! Плошча Свабоды, Ратуша, вежы Свята-Духава кафедральнага сабора, гатэль «Еўропа»… Нездарма гэты жывапісны від стаў галоўным героем на палотнах «Вокны Мінска» мастачкі Аксаны Аракчэевай.

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 56 39 300

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 56 39 057

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 53 34 591 1

Яна заварыла гарбату з мятай. У памяшканні цёпла і ўтульна (аж сыходзіць не хочацца!), на сценах — карціны, шмат кніг, эцюднік, на якім стаяла апошняя работа, і цікавыя рэчы, зробленыя рукамі яе таты. Напрыклад, вазы з карэйскай бярозы для пэндзлей, трохногі стул… Нібы дызайнер! А. Аракчэева захавала ўсё, што належыла мастаку. Рэчы ўсё памятаюць… Пад духмяную гарбату малодшая дачка падзялілася ўспамінамі.

— Тата даўно хацеў напісаць палотны, прысвечаныя Янке Купале. За дзесяць год да ставарэння твора ён рабіў эскізы. І вось гэты, у цёплай колеравай гаме, быў першым. Паглядзіце, які тут Купала… Не ў настроі. Ён прыехаў у Маскву як карэспандэнт. Праз пяць год тата вырашыў напісаць больш аптымістычнае палатно: як нашыя пайшлі ў наступ, — кажа А. Аракчэева.

У выніку Барыс Аракчэеў выбраў другі варыянт. Твор «Янка Купала ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ён дапісваў да адкрыцця сумеснай з малодшай дачкой выставы «Усюды бачу моц жыцця. Янка Купала». Яе адкрыццё, як і планавалася, адбылося 22 сакавіка 2013 года. Але ўжо без мастака.

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 56 39 657

А. Аракчэева добра памятае той жудасны вечар. Амаль па часах можа аднавіць яго.

— Была нядзеля, 10 сакавіка. Я пісала партрэт таты да нашай сумеснай выставы, а тата дапісваў карціну, прысвечаную беларускаму песняру. У 18:00 я скончыла працаваць над жывапісным палатном, а тата — над сваім. Мы ў аднолькавы час скончылі пісаць! Тата з мамай сабраліся ў краму — у суседні дом. Па ўспамінах мамы, ён апрануў куртку, абуўся. Паглядзеў яшчэ раз на работу, падыйшоў да яе і зрабіў адзін мазок. Быццам бы апошніІ бацькі пайшлі за прадуктамі. Яны заўсёды разам, усе 57 гадоў. А калі вярталіся, прыкладна ў 19 гадзін, тата ўпаў каля пад’езда — сэрца спынілася. Мой тата пайшоў з жыцця з імем нашага песняра. Гэта сімвалічна, — успамінае А. Аракчэева.

Зараз яна рыхтуе да выдання лісты Барыса Аракчэева да сваёй жонкі Галі, музы, як ён казаў.

Фото: архіў А. Аракчэевай і аўтара

Облачно и туманно будет в Беларуси 28 ноября

Облачная погода будет преобладать в республике 28 ноября, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости» со ссылкой на Белгидромет.

priroda pogoda gorod stolyarov 7 kopiya

По данным синоптиков, в четверг по стране сгустится слабый туман. Местами возможны небольшие кратковременные осадки в виде дождя и мокрого снега. На дорогах образуется гололедица.

Ветер ожидается южный, юго-западный, 4–9 м/с.

Температура воздуха ночью будет колебаться от –3 °С до +3 °С.

Днем столбики термометров в Гомеле покажут 0… +2 °C, в Могилёве и Витебске — +1… +3 °C, в Минске воздух прогреется до +4 °С, в Бресте и Гродно — до +6 °С.