1200 90

Пятрусь Броўка апранаўся лоўка. Малазнаёмыя цікавосткі пра знакамітага паэта

Паэт, перакладчык, празаік, рэдактар Пятрусь Броўка прачынаўся ў 5–6 гадзін раніцы і адразу ішоў на шпацыр у парк імя М. Горкага. А ў Кіславодск ездзіў разам са сваім кумірам (менавіта так!) Янкам Купалам. Малазнаёмыя факты з жыцця класіка беларускай літаратуры карэспандэнту агентства «Мiнск-Навiны» распавяла старэйшы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Петруся Броўкі Карына Кушчанка.

742

Той яшчэ франт

Нарадзіўся Пятрусь Броўка ў вёсцы Пуцілкавічы на Ушаччыне. Як паэт, ён пачаў друкавацца у Полацку, а ў Мінску атрымаў вышэйшую адукацыю і пражыў тут усё жыццё. Такія звесткі пра нашага літаратара можна знайсці ў амаль кожным біяграфічным даведніку, мяне ж цікавіла тое, пра што там звычайна не пішуць. Асабістыя рэчы, запісы, лісты, дзённікі, фотаздымкі… Менавіта яны дапамагаюць раскрыць сутнасць творчай асобы.

У невялікім пакойчыку, дзе раней знаходзілася спальня гаспадароў кватэры, гасцей музея сустракаюць маўклівыя капялюш, парасон і чамадан. Асабіста для мяне гэтыя рэчы сімвалізуюць вандроўкі, шляхі, сляды… Побач бачу чорны фрэнч. Не з пляча Броўкі: ён ўзяты з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Гэты фрэнч цудоўна ілюструе моду 1930-х гадоў. У кішэню супрацоўнікі музея паклалі яшчэ і кнігу «Так пачыналася маладосць» — адзінае поўнае выданне паэмы. Пятрусь Броўка быў у маладосці яшчэ тым франтам!

— Захапляцца модай пачаў адразу, калі пераехаў у Мінск. Броўка заўсёды апранаўся элегантна. Былі ў яго гарнітуры, вышыванкі… На копіі фотаздымка з дыплома за 1931 год ён з паголенай галавой. Нагадвае Уладзіміра Маякоўскага — аднаго са сваіх любімых паэтаў. Пасля смерці расійскага паэта-футурыста Броўка нават пачаў апранацца, як ён. А яшчэ у той час хлопцы звычайна імкнуліся крышачку скрывіць набок гальштук. Гэта азначала, што перад вамі геній, — усміхаецца Карына Кушчанка.

Хутчэй за ўсё, элегантнасць перадалася Петрусю ад маці. Алена Сцяпанаўна была лепшай краўчыхай ў вёсцы: яна не толькі сама шыла і ўпрыгожвала адзенне, а яшчэ і прыдумвала дызайн. На сваім «Зінгеры» жанчына шыла адзенне і на заказ, зарабляючы такім чынам грошы.

Літаратурны рытуал

У хатняй бібліятэцы беларускага класіка сустракаюцца кнігі Тэадора Драйзера, Джэка Лондана, Ганны Ахматавай, пераклады з карэйскай і японскай моў, а таксама тут можна ўбачыць томікі яшчэ шмат якіх аўтараў з розных краін. І, канечне, беларускіх класікаў.

— З дзяцінства хлопец цікавіўся творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа. Калі б не было гэтых выбітных творцаў, то, магчыма, не было б і Петруся Броўкі. Ён шмат чытаў, любіў не толькі беларускую, але і зарубежную літаратуру, гісторыю літаратуры, сачыў за навінкамі. Заўсёды прывозіў кнігі з вандровак. Яго цікавіла і кніжная культура: пачынаючы з дызайна вокладкі і заканчваючы попытам. Набыццё кніг было для Петруся Броўкі сапраўдны рытуалам. А яго сябра Пятро Глебка нават калекцыяніраваў іх.

Ёсць таксама звесткі, што першымі беларускімі паэтамі, якія пачалі чытаць свае вершы на тэлебачанні, былі менавіта Пятро Глебка і Пятрусь Броўка. Сёння Карына Кушчанка шукае адпаведныя запісы ў архівах.

tild3563 3834 4361 b431 653838376430 2

Гарэзы

А дзе любіў адпачываць аўтар лібрэта опер «Міхась Падгорны» і «Алеся»? Канешне, на прыродзе. У Ждановічах знаходзілася любімае лецішча пісьменніка. Унучка Кандрата Крапівы Алена Атраховіч згадвала, што Броўка, Глебка і Крапіва, нягледзячы на свой ужо сталы узрост, нагадвалі сапраўдных гарэзлівых хлапчукоў. Зрабілі кожны ў сваім плоце лаз і так хадзілі адзін да аднаго ў госці. А яшчэ спаборнічалі ў пасадцы розных дэкаратыўных дрэўцаў, гулялі ў прэферанс, а Глебка і Крапіва яшчэ і ладзілі шахматныя турніры.

Сведкамі захаплення Петрусём Броўкай прыгажосцю беларускіх пейзажаў з’яўляюцца і карціны ў яго бібліятэцы і кабінеце. Адна з іх — лірычная «Цішыня» ў вохрыста-зялёных адценнях, напісаная ў 1954 годзе народным мастаком БССР Віталем Цвіркам. Цікава, а якія ж пачуцці выклікаў твор Цвіркі у самога паэта? Аб чым думаў ён і пра што ўспамінаў, гледзячы на жывапіснае палатно?

Часта адпачываў Пятрусь Броўка і ў санаторыі. У Кіславодск часта ездзіў з Янкам Купалам, бываў і ў Мінеральных Водах.

З кожнай краіны ці горада абавязкова хочацца прывезці штосьці на памяць, і Броўка — не выключэнне. Ён, у прыватнасці, збіраў каменьчыкі: я выпадкова заўважыла іх на паддоне пад шафай. Прыемна думаць, што амаль 45 гадоў таму да іх дакраналіся рукі паэта. Я, дарэчы, таксама, знаходзячыся за межамі сталіцы, шукаю каменьчыкі. Бо веру: яны захоўваюць у сабе ўсё, што бачаць.

Месца сілы

У 2016 годзе узнік праект «1.1.1». Ён прысвечаны тром творцам Ушаччыны: Петрусю Броўку, Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну.

— На працягу аднаго дня супрацоўнікі музея разам з усімі жадаючымі наведваюць некалькі мясцін Віцебскай вобласці — радзіму Рыгора Барадуліна гарадскі пасёлак Ушачы, вёску Бычкі, дзе знаходзіцца музей Васіля Быкава, і хату-музей Петруся Броўкі ў Пуцілкавічах. Праект «1.1.1» ушаноўвае такім чынам памяць гэтых выдатных творцаў і прыцягвае ўвагу да беларускай літаратуры і вандровак па роднай краіне, — адзначае Карына Кушчанка.

У гэтым годзе літаратурная вандроўка адбудзецца 23 чэрвеня.

Справачна

Музей знаходзіцца ў доме, пабудаваным яшчэ ў 1913 годзе (архітэктар Генрых Гай), на вуліцы К. Маркса, 30.

Фото БЕЛТА

telegram
Yandex Zen logo
Goolge logo
ГІСТОРЫЯ АДНОЙ КАРЦІНЫ. «Пайшоў з жыцця з імем нашага песняра…». Апошні твор Барыса Аракчэева

Апошні твор жывапісца і педагога Барыса Аракчэева — «Янка Купала ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Пасля ягонай смерці малодшая дачка — мастак, ілюстратар дзіцячых кніг, куратар Аксана Аракчэева ў 2014 годзе падарыла Дзяржаўнаму літаратурнаму музею Янкі Купалы карціну і два эскізы. Якую гісторыю скрывае ваеннае палатно з выявай беларускага песняра — у матэрыяле карэспандэнта агенцтва «Мінск-Навіны».

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 53 29 896

Настаўнікі

Барыс Аракчэеў нарадзіўся ў Яраслаўлі, але сваё жыццё прысвяціў Мінску. Ён, пятнаццацігадовы юнак, сустрэў вайну ў роднай вёсцы Турбанава. Барыс — адзіны карміцель у сям’і. Бацькі не было ў жывых, маці — інвалід, два малодшыя браты і дзве сястры. Працаваў у калгасе, і ў канцы 1943 года дабіўся таго, каб яго прызвалі ў Чырвоную Армію. З Кірава ў 1944 годзе адправілі ў Беларусь. Служыў у Бабруйску, а пасля перамогі — чарцёжнікам аператыўнага ўпраўлення штаба Беларускай ваеннай акругі ў Мінску. У той жа час пачаў наведваць заняткі ў студыі Валянціна Волкава.

Аднойчы Барыс Аракчэеў пісаў эцюд у Цэнтральным дзіцячым парку імя Максіма Горкага. Да яго падыйшлі Валянцін Волкаў і Віталь Цвірка. Апошні сказаў: «Адзіны салдат піша, а мастакоў няма. Малайчына, паступай у вучэльню — дзверы адчынены». А яму яшчэ тры гады служыць…

Пасля дэмабілізацыі, восенню 1950 года, ён паступіў ў Мінскае мастацкае вучылішча (зараз — Мінскі дзяржаўны мастацткі каледж імя А. К. Глебава. — Прым. аўтара). Скончыў яго за тры гады — быў выдатнікам. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Мінскім тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. — Прым. аўтара), дзе ягонымі выкладчыкамі былі мастакі Віталь Цвірка і Валянцін Волкаў. Група будучых жывапісцаў была «шматгалосая». Разам з Барысам Аракчэевым вучыліся, стаўшыя пазней знакамітымі, нашы класікі — Леанід Шчамялёў, Віктар Грамыка, Мікалай Залозны, Аляксандр Сямілетаў…  На пленэрах Цвірка заўсёды казаў: «Самы галоўны наш настаўнік — прырода».

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 56 38 755

Шмат палотнаў («На абпаленай зямлі», «Партызанская сям’я», «На заданне. Апошні наказ на дарогу») прысвечаны ваеннай тэме, бо юнацтва майстра прыпала на гады неверагодных выпрабаванняў. Адно з іх, знакавае, — «Янка Купала ў гады Вялікай Айчыннай вайны», над якім Б. Аракчэеў працаваў больш десяці гадоў.

— Мастак зрабіў два эскізы: у цёплай і халоднай колеравай гаме. У першым варыянце Янка Купала вельмі сумны, нягледзячы на вохрыстую, амаль сонечную палітру. Барыс Аракчэеў паказаў паэта ў вышыванцы, за яго спіной — савецкія войскі, якія адступаюць ад лініі фронту. На другім варыянце работы Купала больш бадзёры, з прыўзнятым настроем. Ён на сваім аўтамабілі праехаў убачыць наступленне савецкіх байцоў, — кажа вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Валянціна Ціханавецкая.

Апошні мазок

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 53 26 726 1

У першай палове 1960-х Барысу Аракчэеву далі майстэрню. Мастацтвазнаўца Барыс Крэпак ў сваім матэрыяле, апублікаваным у кнізе «Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце», ўспамінае, што ў гэтым памяшканні яны за кубачкам гарбаты ці бакалам сухога віна шмат размаўлялі «пра час і пра сябе». Б. Крэпак піша: «Аднойчы ён раптам сказаў мне, што калі прыйдзе апошні час, то хацеў бы быць пахаваны менавіта ў Беларусі. Я тады замахаў рукамі: навошта такія журботныя думкі, калі ўсё жыццё наперадзе? А ён мякка ўсміхнуўся: «Ты занадта малады, каб гэта разумець. Жыццё — такая дзіўная штуковіна, калі не ведаеш, што з табой здарыцца заўтра».

Мне таксама пашчаслівілася пабываць у майстэрні, якая знаходзіцца на рагу вуліц Леніна і Інтэрнацыянальнай. На першым паверсе — адзін з самых знакамітых сталічных рэстаранаў, над вывеской якога — картуш з пажаданнем мінчанам Carpe diem («Лаві дзень»), а таксама мемарыльная дошка аўтарства скульптара і фатографа Яўгена Колчава. Від з вокнаў — цуд! Плошча Свабоды, Ратуша, вежы Свята-Духава кафедральнага сабора, гатэль «Еўропа»… Нездарма гэты жывапісны від стаў галоўным героем на палотнах «Вокны Мінска» мастачкі Аксаны Аракчэевай.

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 56 39 300

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 56 39 057

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 53 34 591 1

Яна заварыла гарбату з мятай. У памяшканні цёпла і ўтульна (аж сыходзіць не хочацца!), на сценах — карціны, шмат кніг, эцюднік, на якім стаяла апошняя работа, і цікавыя рэчы, зробленыя рукамі яе таты. Напрыклад, вазы з карэйскай бярозы для пэндзлей, трохногі стул… Нібы дызайнер! А. Аракчэева захавала ўсё, што належыла мастаку. Рэчы ўсё памятаюць… Пад духмяную гарбату малодшая дачка падзялілася ўспамінамі.

— Тата даўно хацеў напісаць палотны, прысвечаныя Янке Купале. За дзесяць год да ставарэння твора ён рабіў эскізы. І вось гэты, у цёплай колеравай гаме, быў першым. Паглядзіце, які тут Купала… Не ў настроі. Ён прыехаў у Маскву як карэспандэнт. Праз пяць год тата вырашыў напісаць больш аптымістычнае палатно: як нашыя пайшлі ў наступ, — кажа А. Аракчэева.

У выніку Барыс Аракчэеў выбраў другі варыянт. Твор «Янка Купала ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ён дапісваў да адкрыцця сумеснай з малодшай дачкой выставы «Усюды бачу моц жыцця. Янка Купала». Яе адкрыццё, як і планавалася, адбылося 22 сакавіка 2013 года. Але ўжо без мастака.

izobrazhenie viber 2024 11 27 11 56 39 657

А. Аракчэева добра памятае той жудасны вечар. Амаль па часах можа аднавіць яго.

— Была нядзеля, 10 сакавіка. Я пісала партрэт таты да нашай сумеснай выставы, а тата дапісваў карціну, прысвечаную беларускаму песняру. У 18:00 я скончыла працаваць над жывапісным палатном, а тата — над сваім. Мы ў аднолькавы час скончылі пісаць! Тата з мамай сабраліся ў краму — у суседні дом. Па ўспамінах мамы, ён апрануў куртку, абуўся. Паглядзеў яшчэ раз на работу, падыйшоў да яе і зрабіў адзін мазок. Быццам бы апошніІ бацькі пайшлі за прадуктамі. Яны заўсёды разам, усе 57 гадоў. А калі вярталіся, прыкладна ў 19 гадзін, тата ўпаў каля пад’езда — сэрца спынілася. Мой тата пайшоў з жыцця з імем нашага песняра. Гэта сімвалічна, — успамінае А. Аракчэева.

Зараз яна рыхтуе да выдання лісты Барыса Аракчэева да сваёй жонкі Галі, музы, як ён казаў.

Фото: архіў А. Аракчэевай і аўтара

Облачно и туманно будет в Беларуси 28 ноября

Облачная погода будет преобладать в республике 28 ноября, сообщает корреспондент агентства «Минск-Новости» со ссылкой на Белгидромет.

priroda pogoda gorod stolyarov 7 kopiya

По данным синоптиков, в четверг по стране сгустится слабый туман. Местами возможны небольшие кратковременные осадки в виде дождя и мокрого снега. На дорогах образуется гололедица.

Ветер ожидается южный, юго-западный, 4–9 м/с.

Температура воздуха ночью будет колебаться от –3 °С до +3 °С.

Днем столбики термометров в Гомеле покажут 0… +2 °C, в Могилёве и Витебске — +1… +3 °C, в Минске воздух прогреется до +4 °С, в Бресте и Гродно — до +6 °С.